Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу на лепшы праект па паляпшэнні ўмоў і аховы працы

13 лістапада 2015

Па выніках конкурсу «Лепшы праект (ідэя) па паляпшэнню ўмоў і аховы працы» пераможцам стаў калектыў станцыі Мінск-Сартавальны Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Праект, прапанаваны калектывам станцыі Мінск-Сартавальны накіраваны на паляпшэнне ўмоў і аховы працы складальнікаў цягнікоў за кошт выкарыстання спецыяльна распрацаванага навігацыйнага прыёмніка — сігналізатара небяспечных месцаў, выкананага ў форме бранзалета. Такі бранзалет, які прымае сігналы ад спадарожнікаў сістэм «ГЛОНАСС» і «GPS» і апрануты на руку работніка, зможа папярэджваць яго пра набліжэнне да месцаў падвышанай небяспекі і нагадваць пры дапамозе спецыяльных сігналаў аб выкананні неабходных правілаў.

Распрацоўшчыкі гэтага праекта будуць узнагароджаны дыпломам і грашовай прэміяй.

 

Конкурс на «Лепшы праект (ідэя) па паляпшэнню ўмоў і аховы працы» праводзіцца на Беларускай чыгунцы ўпершыню з мэтай удасканалення работы па ахове працы, скарачэння працоўных месцаў са шкоднымі і (або) небяспечнымі вытворчымі фактарамі. У конкурсе прымаюць удзел арганізацыі і адасобленыя структурныя падраздзяленні БЧ.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу ўлічваецца інавацыйнасць прапанаваных праектаў, іх сацыяльная значнасць.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год