Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

26 Лістапада Беларуская чыгунка правяла ў Маскве Круглы стол «Транзітны патэнцыял Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў».

27 лістапада 2015

Адкрытыя зносіны кіраўніцтва Беларускай чыгункі з грузаўладальнікам, перавозчыкамі і стывідоры адбыліся ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. Удзельнікаў Круглага стала павіталі Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Міхайлавіч Марозаў, саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Уладзімір Васільевіч Калтовіч, Старшыня Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці Пётр Рыгоравіч Кучарэнка і намеснік начальніка Цэнтральнай дырэкцыі кіравання рухам ААТ «РЖД» Анатоль Леанідавіч Кужель.

Удзел у круглым стале прынялі больш за 50 чалавек, у тым ліку кіраўнікі і спецыялісты арганізацый Беларускай чыгункі, прадстаўнікі кампаній-аператараў рухомага саставу, расійскіх грузаадправіцеляў. У сваіх дакладах спецыялісты Беларускай чыгункі, а таксама кіраўнікі кампаній-грузаўладальнікаў і перавозчыкаў распавялі пра асноўныя стратэгічныя напрамкі развіцця перавозак па Беларускай чыгунцы ў 2016 годзе. Удзельнікам Круглага стала прадставілі транзітны патэнцыял Беларускай чыгункі ў забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў, пазнаёмілі іх з магчымасцямі Беларускай чыгункі на рынку транспартных паслуг, развіццем грузавых перавозак у зносінах Расія‑Беларусь, яе стратэгіяй ў частцы правядзення тарыфнай палітыкі і прыцягнення транзіту ў 2016 годзе. Таксама прэзентацыю магчымасцяў і транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ» Беларускай чыгункі на рынку транспартных паслуг краін ЕАЭС і ЕС правёў генеральны дырэктар прадпрыемства Яўген Усенка. У ходзе ажыўленай дыскусіі бакі разгледзелі прагнозы і планы па ўмовах працы ў наступным годзе і іншыя пытанні.

 

«Узаемадзеянне Беларускай чыгункі з бізнесам заснавана на прадказальнасці і на сталасці», адзначыў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. «Наш моцны бок у тым, што мы можам гарантаваць на працяглы перыяд, і гэта цікавіць бізнэс у першую чаргу  ўзровень тарыфаў. Гэта той матыватар, які патрабуе ад нас працы па зніжэнні сабекошту перавозак, па ўзаемадзеянні з партнёрамі і калегамі не толькі на канкрэтнай тэрыторыі адной з краін, а на ўсім плячы чыгуначнага маршруту. Калі ўсе зацікаўлены ў хуткім і якасным аказанні гэтай паслугі, адпаведна павінны быць і сумесныя дзеянні па стварэнні канкурэнтных тарыфных умоў».

Падчас Круглага стала яго ўдзельнікам паведамілі аб захаванні ў 2016 годзе тарыфаў на ўзроўні мінулага года, а таксама аб працягу дзеяння зніжак, якія былі прадастаўлены ў 2015 годзе.

Сустрэчы ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Маскве сталі традыцыйнай і эфектыўнай пляцоўкай для падвядзення вынікаў, вызначэння ўмоў працы і пошуку агульных рашэнняў перад новым каляндарным годам. Пастаянных партнёраў Беларускай чыгункі прыцягвае магчымасць прамых кантактаў і абмеркавання актуальных тэм.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год