Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

19 лістапада ў Віцебску адбыўся конкурс па інтэлектуальных гульнях сярод моладзевых каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі

20 лістапада 2015

Змаганне лепшых інтэлектуалаў магістралі прайшло на базе Культурна-спартыўнага цэнтра Віцебскага аддзялення. Кожнае з 6 аддзяленняў дарогі прадставіла каманду, якая перамагла ў рэгіянальных адборах. У гэтым годзе частка пытанняў была звязана з гісторыяй Беларускай чыгункі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, падзеямі і датамі з 110-гадовай гісторыі Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, а таксама рэалізацыяй дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на БЧ.

 

Конкурс складаўся з шасці этапаў: «Візітная картка», «Інтэлектуальнае асарці «Моладзь і прафсаюз: Мы - разам», «Сапраўдныя профі», «Беларуская чыгунка: з мінулага ў будучыню ...», «Эрудыт-крыжаванка «Па рэйках Перамогі!» і «Інтэлектуальны магазін». Усе каманды паказалі дастойны ўзровень ведаў, у тым ліку звязаных з прафесійнай дзейнасцю. Найбольшы азарт і волю да перамогі праявілі на апошніх этапах каманды Віцебскага і Мінскага аддзяленняў. У выніку па суме балаў перамогу атрымала каманда Віцебскага аддзялення, другое месца занялі прадстаўнікі Мінскага аддзялення, дыплом і крышталёвую саву за трэцяе месца забрала дадому каманда Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год