Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Спаборніцтвы санітарных дружын пройдуць на Беларускай чыгунцы 8 кастрычніка

25 верасня 2015

Спаборніцтвы санітарных дружын Беларускай чыгункі пройдуць на базе аздараўленчага цэнтра Брэсцкага аддзялення магістралі.

Мэтай мерапрыемства з'яўляецца адпрацоўка практычных навыкаў па аказанні першай медыцынскай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях.

За званне лепшай будуць змагацца санітарныя дружыны ўсіх шасці аддзяленняў БЧ. Праграма спаборніцтваў уключае ў сябе шэсць этапаў, падчас якіх санітарным дружына трэба будзе прадэманстраваць уменне карыстацца сваім рыштункам, у тым ліку процівагазам, адбіраць пробы вады, паветра, глебы або харчовых прадуктаў, праводзіць медыцынскую разведку, даглядаць хворых і шэраг іншых навыкаў.

 

Спаборніцтвы санітарных дружын праводзяцца на Беларускай чыгунцы раз у два гады. Яны з'яўляюцца эфектыўнай формай кантролю тэарэтычных і замацавання практычных ведаў, выпрацоўкі у камандзіраў дружын навыкаў па кіраванні асабістым складам. Правяраецца таксама стан аснашчанасці санітарных дружын, іх гатоўнасці да дзеянняў у надзвычайных сітуацыях.

Да спісу навін за 2015 год