Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дзіцячая чыгунка 27 верасня завершыць свой юбілейны 60-ы сезон

07 верасня 2015

27 верасня ў 16.00 на станцы і«Заслонава» адбудзецца ўрачыстая лінейка, прысвечаная закрыццю 60-га сезона гадавой цягніковай практыкі на Дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава РУП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі (ДЧ)». У мерапрыемстве прымуць удзел юныя чыгуначнікі, выпускнікі Дзіцячай чыгункі, кіраўніцтва ДЧ.
На ўрачыстай лінейцы лепшым навучэнцам ДЧ ўручаць ганаровыя граматы, а выпускнікам - памятныя падарункі.

 

Акрамя таго, юным чыгуначнікам ўпершыню будзе ўручацца нагрудны знак «Выдатнік дзіцячай чыгункі». На юбілейнай лінейцы таксама падвядуць вынікі і ўзнагародзяць пераможцаў праведзеных на ДЧ конкурсаў – «Лепшы па прафесіі» і Лепшая змена Дзіцячай чыгункі, а таксама фотаконкурсу, прысвечанага 60-годдзю малой магістралі.
Завершыць ўрачыстую лінейку канцэртная праграма, падрыхтаваная сіламі юных чыгуначнікаў.
Дзіцячая чыгунка звяртае ўвагу, што да завяршэння сезону засталося яшчэ некалькі тыдняў - у мінчан і гасцей сталіцы ёсць добрая магчымасць пракаціцца па ДЧ на цягніку, які абслугоўваюць юныя чыгуначнікі. У верасні ДЧ працуе па суботах і нядзелях з 11.00 да 16.40. У апошні ў гэтым сезоне дзень, 27 верасня, ДЧ будзе адкрыта для наведвальнікаў з 11.00 да 15.00.
 Нагадваем, 9 ліпеня 2015 года Дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава РУП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі (ДЧ) споўнілася 60 гадоў. Гэта знакавая падзея для ўсіх чыгуначнікаў, паколькі менавіта тут многія з іх яшчэ школьнікамі вызначыліся з будучай прафесіяй і выбралі свой жыццёвы шлях.
Дзіцячая чыгунка сёння - гэта, перш за ўсё, першая ступень прафесійнага карпаратыўнага навучання, якую дзеці праходзяць, займаючыся ў гуртку «Юны чыгуначнік. У маі 2009 года быў адкрыты новы Навучальны цэнтр ДЧ з прафiлюючымi навучальнымі класамі і кампутарным кабінетам. Заняткі ў навучальным цэнтры дзіцячай чыгункі праводзяцца з кастрычніка па красавік. Юныя чыгуначнікі знаёмяцца з асноўнымі чыгуначнымі дысцыплінамі: «Агульны курс чыгунак, «Вагонная гаспадарка, «Лакаматыўная гаспадарка, «Пуцявая гаспадарка, «Арганізацыя пасажырскіх перавозак і асвойваюць цэлы шэраг прафесій - правадыр пасажырскага цягніка, начальнік цягніка, памочнік машыніста і машыніст цеплавоза, аператар дзяжурнага па станцыі, дыспетчар, дзяжурны па пераезду і інш. За час працы вучэбнага цэнтра з 2009 года навучанне ў ім прайшлі больш за 3 тысячы юных чыгуначнікаў.

нфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год