Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у Канферэнцыі «Мінеральныя ўгнаенні 2015. Вытворчасць і лагістыка ў краінах СНД і Прыбалтыкі», якая праходзіць у Мінску з 9 па 11 верасня

09 верасня 2015

10 верасня дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з Начальнікам дарогі Уладзімірам Марозавым прыме ўдзел у Канферэнцыі «Мінеральныя ўгнаенні 2015. Вытворчасць і лагістыка ў краінах СНД і Прыбалтыкі».
Канферэнцыя насычана дзелавой праграмай. Будзе арганізавана праца 4 сесій, дзе разгледзяць пытанні, якія тычацца агляду сусветнага рынку мінеральных угнаенняў, дадзены аналіз вытворчых паказчыкаў прадпрыемстваў па выпуску мінеральных угнаенняў у краінах СНД і Прыбалтыкі.

 

На Канферэнцыі нададуць увагу пытанням транспарціроўкі і перавалкі мінеральных угнаенняў у гэтых краінах, а таксама праектам па павелічэнні вытворчых магутнасцей у Расіі, Беларусі і краінах сярэдняй Азіі.

Ад Беларускай чыгункі з дакладам на сесіі № 3 на тэму «Транспартоўка мінеральных угнаенняў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» выступіць першы намеснік начальніка службы грузавой працы і знешнеэканамічнай дзейнасці Аляксандр Яўсюк.

Акрамя таго, у рамках Канферэнцыі Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў правядзе перамовы з генеральным дырэктарам АТ «Літоўскія чыгункі» Стасісам Дайлідкі з наведваннем аб'ектаў транспартна-лагістычнай інфраструктуры беларускай магістралі. Таксама запланавана сумесная рабочая сустрэча кіраўнікоў Беларускай і Літоўскай чыгунак з кіраўнікамі ААТ «Беларуская калійная кампанія», ААТ «Беларуськалій».

Па выніках працы бягучага года за 7 месяцаў Беларускай чыгункай ва ўзаемадзеянні з ААТ «Беларуськалій, ААТ «Беларуская калійная кампанія» і АТ «Літоўскія чыгункі» забяспечана дадатная дынаміка росту перавозак хімічных і мінеральных угнаенняў на экспарт на ўзроўні 107,8% да аналагічнага перыяду 2014 года, у тым ліку праз порт Клайпеда на ўзроўні 109,0%.

 

ДАВЕДАЧНА:

 

ААТ «Беларуськалій» з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў у свеце. На яго долю прыпадае сёмая частка сусветнага аб'ёму вытворчасці калійных угнаенняў. Экспартныя пастаўкі ажыцяўляюцца праз порт Клайпеда.

ААТ «Беларуская калійная кампанія» адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў мінеральных угнаенняў у свеце. Кампанія пастаўляе мінеральныя ўгнаенні больш чым у 100 краін свету і працягвае асвойваць новыя рынкі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год