Чыгуначнікі Беларусі і Польшчы ўзгаднілі графік руху грузавых цягнікоў па пагранічных пераходах на 2015–2016 гады
14 верасня 2015
Расклад руху грузавых цягнікоў па пагранічных пераходах паміж чыгункамі Беларусі і Польшчы на 2015–2016 гады, які пачне дзейнічаць са снежня бягучага года, быў узгоднены на пасяджэнні беларуска-польскай пагранічнай чыгуначнай камісіі ў Баранавічах.
У ходзе пасяджэння бакі ўзгаднілі памеры руху і расклад грузавых цягнікоў, план фарміравання грузавых цягнікоў, вагавыя нормы брута, даўжыні грузавых цягнікоў, максімальныя нагрузкі на вось вагона, максімальныя хуткасці руху грузавых цягнікоў па пагранічных участках і станцыях і інш.
Таксама быў зацверджаны парадак прадастаўлення нітак графіка руху грузавых цягнікоў польскім перавозчыкам пры выкананні чыгуначных перавозак праз беларуска-польскія пагранічныя пераходы па каляіне 1520 мм. Новы парадак быў распрацаваны чыгункамі Беларусі і Польшчы па ініцыятыве БЧ, ён дасць магчымасць значна паскорыць перадачу грузаў і аптымізаваць арганізацыю іх перавозкі. Асноўнае новаўвядзенне заключаецца ў штодзённым прадастаўленні нітак графіка па заяўках польскіх перавозчыкаў пры наяўнасці грузаў. Да гэтага часу Беларуская чыгунка і PKP PLK S.A. вылучалі перавозчыкам ніткі графіка на працяглы перыяд і не ў залежнасці ад наяўнасці грузаў на пагранічных пераходах.
Акрамя таго, у Баранавічах у рамках пасяджэння беларуска-польскай пагранічнай чыгуначнай камісіі Беларуская чыгунка падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з яшчэ адным прыватным польскім ліцэнзаваным перавозчыкам Koleje Czeskie Sp. z oo, які з'яўляецца даччынай кампаніяй чэшскага перавозчыка CD Kargo S. A.
Пасяджэнне беларуска-польскай пагранічнай чыгуначнай камісіі прайшло ў Баранавічах 8–11 верасня. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай чыгункі, аператары інфраструктуры PKP PLK S. A., а таксама прыватныя ліцэнзаваныя польскія перавозчыкі — PKP CARGO S. A., DB Schenker Rail Polska S. A., CTL LOGISTICS і інш.
Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу транспартоўцы і перавалцы знешнегандлёвых грузаў у зносінах Усход–Захад–Усход праз беларуска-польскія пагранічныя пераходы. Перегруз з вагонаў каляіны 1520 мм у вагоны заходнееўрапейскай каляіны і наадварот на заходняй мяжы Беларусі ажыцяўляецца па станцыях Брэст, Брузгі, Свіслач.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год