Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Чыгуначнікі Беларусі і Польшчы зацвердзяць новы графік руху і план фарміравання грузавых цягнікоў на 2015-2016 гады ў Баранавічах 8-11 верасня

07 верасня 2015

8-11 верасня ў Баранавічах адбудзецца пасяджэнне беларуска-польскай памежнай чыгуначнай камісіі. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Беларускай чыгункі, аператара інфраструктуры PKP PLK SA, а таксама прыватныя ліцэнзаваныя польскія перавозчыкі PKP CARGO SA, DB Schenker Rail Polska SA, CTL LOGISTICS і інш.
На пасяджэнні будуць зацверджаны графік руху і план фарміравання грузавых цягнікоў на 2015-2016 гады,

 

якія пачнуць дзейнічаць з снежня бягучага года. Таксама плануецца зацвердзіць новую тэхналогію па ўзаемадзеянні чыгунак Беларусі і Польшчы пры ўзгадненні прызначэння (нітак) грузавых цягнікоў на памежных участках па каляіне 1520 мм.

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу транспартоўцы і перавалцы знешнегандлёвых грузаў у зносінах Усход-Захад-Усход праз беларуска-польскія памежныя пераходы. Перегруз з вагонаў каляіны 1520 мм у вагоны заходнееўрапейскай каляіны і наадварот на заходняй мяжы Беларусі ажыццяўляецца па станцыях Брэст, Брузгі, Свіслач.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год