Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка з 20 верасня прызначыла дадатковы цягнік Брэст—Мінск

17 верасня 2015

У сувязі з ростам пасажырапатоку ў паведамленні Брэст—Мінск—Брэст, з мэтай паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў, Беларуская чыгунка з 20 верасня прызначыла дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній № 656/655 Брэст—Мінск.

Састаў будзе курсіраваць па нядзелях да ўводу ў снежні новага графіка руху цягнікоў на 2015—2016 гады.

Са станцыі Брэст-Цэнтральны цягнік № 656/655 будзе адпраўляцца ў 15.50 і прыбываць у Мінск у 19.56. Час адпраўлення ў зваротным кірунку са станцыі Мінск-Пасажырскі — 20.45.

 

Праязныя дакументы на цягнік ужо можна набыць у касах Беларускай чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год