Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыступіла да работ па электрыфікацыі ўчастка Маладзечна—Гудагай—дзяржмяжа

24 верасня 2015

24 верасня ў Маладзечанскім раёне на станцыі Пруды адбылася ўрачыстая цырымонія пачатку будаўніча-мантажных работ па электрыфікацыі ўчастка Маладзечна—Гудагай—дзяржмяжа.

Як адзначыў, адкрываючы мерапрыемства, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, электрыфікацыя ўчастка Маладзечна—Гудагай—дзяржмяжа дазволіць стварыць магутны і тэхналагічны транспартна-лагістычны комплекс для транзіту грузапатокаў з Поўначы на Поўдзень, з Усходу на Захад. «У перспектыве ён стане важным складнікам створанага Эканамічнага поясу Шаўковага шляху, павысіць транзітную прывабнасць міжнародных транспартных калідораў, якія праходзяць праз тэрыторыю нашай краіны,  — сказаў Уладзімір Марозаў. — Асабліва хачу адзначыць, што пасля завяршэння электрыфікацыі стануць яшчэ бліжэй адзін да аднаго жыхары двух еўрапейскіх сталіц — Мінска і Вільнюса, а час у шляху паміж імі скароціцца да 2 гадзін».

Начальнік Беларускай чыгункі таксама падкрэсліў эканамічную эфектыўнасць праекта і паведаміў, што завяршыць электрыфікацыю ўчастка Маладзечна—Гудагай—дзяржмяжа плануецца да канца 2016 года.

 

У сваю чаргу намеснік генеральнага дырэктара — дырэктар па інфраструктуры АТ «Літоўскія чыгункі» Альбинас Рагаускис адзначыў, што як для Беларусі, так і для Літвы электрыфікацыя з'яўляецца пераходам на новы ўзровень, які дазволіць развіваць чыгуначную галіну і падвысіць яе канкурэнтаздольнасць. Ён падкрэсліў важнасць кааперацыі і партнёрства ў дасягненні пастаўленых задач і выказаў надзею, што вельмі хутка па маршруце будзе адпраўлены першы электрацягнік.

Прэзідэнт Кітайскай кампаніі па экспарту і імпарту электраабсталявання (кампанія CUEC) Ван Цзиньсун адзначыў, што ў апошнія гады кампанія актыўна супрацоўнічае з Беларускай чыгункай па шэрагу праектаў, уключаючы электрыфікацыю і пастаўку электравозаў. Ён пажадаў поспеху распачатаму сёння праекту па электрыфікацыі ўчастка Маладзечна—Гудагай—дзяржмяжа і выказаў упэўненасць у тым, што дадзены аб'ект будзе пабудаваны эфектыўна і высакаякасна.

ПРЭС-РЭЛИЗ

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год