Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыступіла да перавозкі цукровых буракоў ураджаю 2015

03 верасня 2015

Адгрузка цукровых буракоў будзе ажыцяўляцца са станцый Мінскага, Баранавіцкага, Брэсцкага і Магілёўскага аддзяленняў БЧ.
Перавозка буракоў вядзецца ў адпаведнасці з узгодненымі графікамі канцэрна «Белдзяржхарчпрам» і заяўкамі цукровых заводаў: ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод», ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат», ААТ«Скідзельскі цукровы камбінат».

 


Усяго ў бягучым годзе чыгуначным транспартам плануецца перавезці больш за 1,8 млн т буракоў. Максімальныя аб'ёмы пагрузкі чакаюцца ў кастрычніку-лістападзе - да 400 вагонаў у суткі.
Штогод Беларуская чыгунка ўносіць свой уклад у масавую ўборку буракоў. Яе перавозка чыгуначным транспартам на цукровыя заводы ажыцяўляецца з верасня па студзень, што абумоўлена тэхналогіяй вырошчвання і захоўвання буракоў, а таксама магутнасцямі прадпрыемстваў па яе перапрацоўцы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год