Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка перадала кіраванне рухам цягнікоў на ўчастку Баранавічы-вузел у Цэнтр кіравання перавозкамі

03 верасня 2015

Беларуская чыгунка працягвае працу па паэтапным пашырэнні палігона Цэнтра кіравання перавозкамі, пераводу сюды дадатковых участкаў. Пасля перадачы ў ЦКП участка Баранавічы‑вузел кіраванне рухам цягнікоў ад дзяржаўнай мяжы з Расіяй да Брэста зараз цалкам ажыццяўляецца ў Цупе Кіравання Беларускай чыгункі. Цэнтралізацыя і канцэнтрацыя аператыўнага кіравання перавозачным працэсам у адзіным цэнтры спрыяюць паляпшэнню якасных паказчыкаў дзейнасці Беларускай чыгункі.

 

У перспектыве на дарозе будзе створаны 21 узбуйнены дыспетчарскі круг, пакуль кіраванне рухам цягнікоў з ЦУПа ажыцяўляецца на 11 колах, якія ахопліваюць усе асноўныя грузанапружаныя напрамкі, у тым ліку ўчасткі II і IX міжнародных транспартных калідораў. У цэлым гэта дае пэўныя эксплуатацыйныя перавагі - павышэнне кіравальнасці перавозачнага працэсу, скарачэнне страт часу, паляпшэнне камунікацыі паміж цягніковымі дыспетчарамі на суседніх участках. Працоўныя месцы цягніковых дыспетчараў аснашчаны сучасным абсталяваннем і усімі неабходнымі відамі сувязі. Усе дыспетчарскія ўчасткі, кіраванне рухам на якіх ажыццяўляецца з ЦУПа, абсталяваны сістэмай дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман», распрацаванай спецыялістамі Беларускай чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год