Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую дзіцячую аздараўленчую ўстанову ў 2015 годзе

29 верасня 2015

Пераможцам агляду-конкурсу на лепшую дзіцячую аздараўленчую ўстанову Беларускай чыгункі ў 2015 годзе прызнаны дзіцячы лагер санаторыя «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення БЧ. Другое месца заняў дзіцячы аздараўленчы лагер «Вярба» аздараўленчага цэнтра Брэсцкага аддзялення дарогі, трэцяе месца — дзіцячы аздараўленчы лагер «Магістраль» санаторыя «Чыгуначнік» Віцебскага аддзялення дарогі.

У аглядзе-конкурсе прымалі ўдзел усе 8 дзіцячых аздараўленчых устаноў БЧ  лагеры ім. «Гастэлы» і «Лясное возера» (Мінскае аддзяленне БЧ), «Іса» і «Азёры» (Баранавіцкае аддзяленне), «Вярба» (Брэсцкае аддзяленне), «Лясныя далі" (Гомельскае аддзяленне), «Дубравенка» (Магілёўскае аддзяленне) і «Магістраль» (Віцебскае аддзяленне).

 

Крытэрыі ацэнкі ўдзельнікаў конкурсу былі досыць шырокімі - арганізацыя рэжыму дня і харчавання дзяцей, медыцынскае абслугоўванне, арганізацыя вольнага часу, эфектыўнасць аздараўлення, добраўпарадкаванне і выкарыстанне вадаёмаў, наяўнасць дзяржаўнай і чыгуначнай сімволікі і інш.

У летні сезон 2015 года у дзіцячых аздараўленчых установах БЧ адпачыла каля 5,8 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год