Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

9 верасня ў Гомелі на базе Палаца культуры чыгуначнікаў пройдзе конкурс «Машыністы нашай магістралі»

28 верасня 2015

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Беларуская чыгунка і Беларускі прафесійны саюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Конкурс «Машыністы нашай магістралі" сярод работнікаў лакаматыўных брыгад арганізацый беларускай магістралі праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года моладзі.

Сваё майстэрства і веды сябрам камісіі будуць дэманстраваць работнікі лакаматыўных брыгад — машыністы і памочнікі машыністаў, па 2 прадстаўнікі ад кожнага аддзялення Беларускай чыгункі, якія сталі пераможцамі або прызёрамі аддзяленчаских конкурсаў.

 

Каманды пакажуць не толькі ўзровень прафесійнага майстэрства, але і інтэлектуальныя веды, звязаныя з гісторыяй чыгункі, а таксама свае творчыя таленты. Кожнай з 6 каманд трэба прайсці 4 этапы: «Візітная картка», «Медыя-азбука», «Няштатная сітуацыя, «Мае таленты».

Правядзенне дадзенага конкурсу на беларускай магістралі стала ўжо добрай традыцыяй. Конкурс спрыяе павышэнню прэстыжу прафесіі, узроўню ведаў і кваліфікацыі машыністаў і памочнікаў машыністаў.

На БЧ традыцыйна надаюць вялікую ўвагу падрыхтоўцы і навучанню машыністаў лакаматываў і маторвагоннага рухомага складу. Навучанне прафесіі «машыніст лакаматыва (маторвагоннага рухомага складу)» праводзіцца ў навучальных цэнтрах па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў БЧ.

Перш чым прыступіць да навучання ў навучальных цэнтрах будучыя машыністы павінны атрымаць прафесію слесара па рамонце рухомага саставу не ніжэй 3-га разраду, затым — прафесію «памочнік машыніста лакаматыва (маторвагоннага рухомага складу)» і не менш за 2 гады прапрацаваць у гэтай якасці. Тым, хто мае сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю па профілі, стаж па прафесіі скарачаецца да 1 года.

У цяперашні час на БЧ працуюць больш як 6 тыс. работнікаў лакаматыўных брыгад. З іх машыністаў больш за 3,6 тыс., памочнікаў машыністаў 2,6 тыс. Яны абслугоўваюць больш за 1000 адзінак рухомага складу: цеплавозы, электравозы, дызель і электрацягнікі. Маршрутная сетка іх працы не толькі ахоплівае ўсе куткі Беларусі, але і праходзіць па тэрыторыі Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны і Польшчы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год