Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскі вакзал стаў пераможцам рэспубліканскага агляду санітарнага стану і дабрабыту чыгуначных вакзалаў

05 жніўня 2015

Беларуская чыгунка падвяла вынікі штогадовага рэспубліканскага агляду санітарнага стану і дабрабыту чыгуначных вакзалаў. Пераможцам прызнаны вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі — яму прысуджана першая прэмія сярод пазакласных вакзалаў. На другім месцы ў дадзенай катэгорыі класнасці — вакзал станцыі Гомель.

Сярод вакзалаў першага класа лепшым прызнаны вакзал станцыі Магілёў, другая прэмія прысуджана вакзалу станцыі Орша-Цэнтральная.

Першая прэмія сярод прэтэндэнтаў, якія адносяцца да другога класу, дасталася вакзалу станцыі Пінск, другая — вакзалу станцыі Полацк.

Сярод вакзалаў трэцяга класа першая прэмія прысуджана вакзалу станцыі Ліда, другая прэмія — вакзалу станцыі Крычаў.

 

Вынікі конкурсу падводзіліся на аснове ацэнкі работы, праведзенай ў 2014 годзе па паляпшэнню дабрабыту і санітарнага стану чыгуначных вакзалаў і прылеглых да іх тэрыторый. Ўлічваліся таксама архітэктурная выразнасць вакзалаў, афармленне фасадаў, абсталяванне прылеглых тэрыторый малымі архітэктурнымі формамі, паляпшэнне якасці абслугоўвання пасажыраў, пашырэнне колькасці і павышэнне ўзроўню аказваемых паслуг.

 

Штогадовы рэспубліканскі агляд санітарнага стану і дабрабыту чыгуначных вакзалаў праводзіцца з 2001 года. Дадзенае мерапрыемства сведчыць аб значнасці, якую Беларуская чыгунка надае абнаўленню пасажырскіх вакзалаў, ўдасканаленні абслугоўвання пасажыраў.

Мінскі чыгуначны вакзал пачаў сваю гісторыю ў 1873 годзе як Віленскі вакзал Лібава-Роменскай чыгункі. Першым начальнікам станцыі стаў студэнт Маскоўскага універсітэта В. В. Скліфасоўскі, брат вядомага хірурга Н. В.Скліфасоўскага.


С тых часоў вакзал перажыў не адну перабудову. Сучасны чыгуначны вакзал Мінска быў пабудаваны ў 2000 г. Сёння яго па праву можна назваць адной з славутасцяў сталіцы; не толькі транспартным, але ў нейкай меры і культурным цэнтрам горада.

Штосутачна з вакзала адпраўляецца каля 40 тыс. чалавек. Па выніках 2014 са сталічнага вакзала было адпраўлена больш 14,2 млн пасажыраў.

На вакзале створаны ўсе ўмовы для таго, каб пасажыры маглі камфортна і з карысцю правесці час. Для гэтага быў праведзены цэлы комплекс мерапрыемстваў, адкрыты шэраг аб'ектаў. У тым ліку ў 2010 годзе была адкрыта зала павышанай камфортнасці «Клуб СВ», які прапанаваў якасна новы ўзровень сэрвісу і камфорту. У вытанчанай абстаноўцы наведвальнікі клуба могуць адпачыць ад вакзальнага шуму і мітусні, атрымаць шырокі спектр паслуг: падключэнне да сеткі Інтэрнэт, браніраванне гасцініц і інш.

У 2013 годзе была завершана рэканструкцыя залы чакання вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі.

Асновай ўнутраняй планіровачнай пабудовы вакзала з'яўляецца забеспячэнне найкароткіх і найбольш зручных шляхоў руху пасажыраў ад уваходаў у вакзал (з падземнага, наземнага і надземнага ўзроўняў) да пасадачных платформаў і ў адваротным кірунку. З мая 2014 года тут была ўведзена ў эксплуатацыю новая пасадачная платформа №5, якая мае супрацьслізготнае пакрыццё, а ў 2015 годзе — пасадачная платформа № 6.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

 

 

 

Да спісу навін за 2015 год