Фірмовыя цягнікі міжнародных ліній Беларускай чыгункі паспяхова праходзяць пераатэстацыю і пацвярджаюць высокі ўзровень абслугоўвання пасажыраў
06 жніўня 2015
З мэтай павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў і канкурэнтаздольнасці пасажырскіх перавозак у міжнародных зносінах Беларуская чыгунка праводзіць пераатэстацыю сваіх фірмовых цягнікоў. У ліпені яе паспяхова прайшлі тры фірмовых цягніка — №39/40 «Дзвіна» Полацк–Масква, №56/55 «Сож» Гомель–Масква, №78/77 «Нёман» Гродна–Масква.
У ходзе пераатэстацыі была праведзена камісійная праверка дадзеных цягнікоў з удзелам прадстаўнікоў Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, ААТ «РЖД» і Федэральнай пасажырскай кампаніі. Па выніках праверкі дадзена станоўчая ацэнка якасці падрыхтоўкі цягнікоў «Дзвіна», «Сож» і «Нёман», кожнаму з якіх прысвоена катэгорыя «фірмовы».
Пры пераатэстацыі ўлічваліся такія крытэрыі як тэрміны службы рухомага складу, узровень прафесійнай падрыхтоўкі праваднікоў, афармленне салонаў вагонаў, якасць маёмасці якая выкарыстоўваецца і інш.
Усяго ў міжнародных зносінах курсіруе 6 фірмовых цягнікоў Беларускай чыгункі. Акрамя вышэй названых цягнікоў у снежні 2015 трэба будзе пацвердзіць свой статус фірмовым цягнікам №2/1 «Беларусь» Мінск–Масква, №52/51 «Звязда» Мінск–Санкт–Пецярбург і №86/85 «Белы бусел» Мінск–Кіеў. Вагоны фірмовых цягнікоў беларускай магістралі абсталяваны сучаснымі сістэмамі вентыляцыі, кандыцыянавання, асвятлення, абагравання, пажаратушэння, экалагічна чыстымі туалетнымі комплексамі, аснашчаны аўдыёвідэаапаратурай, электроннымі табло, халадзільнікамі, мікрахвалевымі печамі і т. д.
Інтэр'еры фірмовых цягнікоў вытрыманыя ў індывідуальным стылі і распрацаваны з улікам сучасных патрабаванняў дызайну і эрганомікі, з выкарыстаннем экалагічна чыстых і бяспечных матэрыялаў. У купэ вагонаў I класа (СВ) ўстаноўлены тэлевізары з сістэмай відэатрансляцыі. Брыгады праваднікоў выдатна зарэкамендавалі сябе ў працы і прайшлі атэстацыю на права абслугоўвання фірмовых цягнікоў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год