Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прэзентуе свой патэнцыял на выставе «Транспарт і лагістыка-2015»

20 жніўня 2015

Беларуская чыгунка прыме ўдзел у мерапрыемствах Беларускага транспартнага тыдня, які праводзіцца пад эгідай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь у перыяд з 6 па 8 кастрычніка 2015 г. у г. Мінску (пр. Пераможцаў, 20/2, Футбольны манеж).

У рамках шырокай праграмы Беларускага транспартнага тыдня Беларуская чыгунка прыме ўдзел у Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Транспарт і лагістыка-2015», а таксама ключавым мерапрыемстве транспартнага тыдня — Беларускім транспартна-лагістычным кангрэсе.

На стэндзе Беларускай чыгункі будуць прадстаўлены прэзентацыйныя матэрыялы і інфармацыя аб тэхнічных, тэхналагічных, перагрузачных магутнасцях магістралі. Беларуская чыгунка надае вялікае значэнне гандлёваму і эканамічныму супрацоўніцтву з Кітайскай Народнай Рэспублікай і зацікаўлена ў пашырэнні транспартнай сеткі ад Ціхага акіяна да Балтыйскага мора, павелічэнні грузапатоку з Усходу на Захад, у тым ліку ў складзе паскораных кантэйнерных цягнікоў. На стэндзе плануецца прадставіць інфармацыю аб транзітных і лагістычных магчымасцях Беларускай чыгункі, а таксама аб праектах па развіцці чыгуначнай інфраструктуры сухапутных маршрутаў, якія знаходзяцца ў перыметры новага эканамічнага поясу Шаўковага шляху.

 

На выставачнай пляцоўцы БЧ плануецца абмеркаваць шэраг актуальных пытанняў у сферы лагістыкі і транспартнага абслугоўвання кліентаў і шэраг іншых пытанняў.

Важным мерапрыемствам для БЧ стане ўдзел у Беларускім транспартна-лагістычным кангрэсе. Прадстаўнікі беларускай магістралі прымуць удзел у спецыялізаваных секцыях і круглых сталах, дыскусіях і тэматычных навукова-практычных семінарах і канферэнцыі, на якіх будуць абмяркоўвацца надзённыя праблемы і перспектывы развіцця галіны.

Таксама Беларуская чыгунка ў рамках работы Беларускага транспартнага тыдня плануе арганізаваць шэраг сваіх мерапрыемстваў з магчымым наведваннем аднаго з транспартна-лагістычных цэнтраў беларускай магістралі.

На выставе свае магчымасці прэзентуе дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі.

Беларускі транспартны тыдзень ўключае ў сябе: IX Міжнародную спецыялізаваную выставу «Транспарт і лагістыка-2015», IV Міжнародную спецыялізаваную выставу «Лагістычны інжынірынг-2015», I Міжнародную спецыялізаваную выставу «Транспартная інфраструктура-2015» і IX Беларускі транспартна-лагістычны кангрэс.

Беларускі транспартны тыдзень адыгрывае значную ролю ў развіцці транспартнай інфраструктуры і лагістычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь і суседніх дзяржаў, садзейнічае прыцягненню інавацый і інвестыцый, росту аб'ёму міжнародных перавозак.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
 

Да спісу навін за 2015 год