Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Паважаныя ветэраны і працаўнікі Беларускай чыгункі!

31 ліпеня 2015

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём чыгуначніка!

Чыгуначныя перавозкі - аснова дынамічнага развіцця эканомікі Беларусі. Ужо больш за паўтара стагоддзя прафесія чыгуначніка застаецца адной з самых паважаных і ганаровых ў нашай краіне. Адказнасць, прафесіяналізм і дысцыплінаванасць — тыя якасці, дзякуючы якім шматтысячны калектыў Беларускай чыгункі здольны вырашаць любыя задачы.

Сёння Беларуская чыгунка захоўвае свае лідзіруючыя пазіцыі ў транспартным комплексе рэспублікі - на яе долю прыпадае звыш 60% агульнага аб'ёму грузаабароту краіны і 35% - пасажыраабароту, амаль 30% у аб'ёме экспарту транспартных паслуг.

 

Мы шмат зрабілі, але яшчэ больш нам трэба зрабіць. Галоўнай нашай задачай з'яўляецца павышэнне канкурэнтназдольнасці чыгуначнага транспарту і якасці паслуг якія прадстаўляюцца. Быць на крок наперадзе, аператыўна рэагаваць на выклікі часу, выбудоўваць эфектыўную маркетынгавую і тарыфную палітыку — у гэтым залог нашай паспяховай будучыні. Разам з гэтым неабходна прадоўжыць абнаўленне інфраструктуры і рухомага складу, ўкараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій і развіццё кантэйнерных перавозак. Мы павінны завяршыць пачатыя маштабныя праекты і вызначыць стратэгію развіцця Беларускай чыгункі да 2020 года.

Упэўненыя, калектыву магістралі гэта пад сілу!

Асаблівая ўдзячнасць і самыя цёплыя словы падзякі нашым ветэранам. Менавіта Вашай працай, розумам і талентам ствараліся асновы Беларускай чыгункі, закладваліся тыя традыцыі, якімі жыве магістраль у цяперашні час. У год 70-годдзя Вялікай Перамогі мы яшчэ раз ад усёй душы віншуем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікоў тылу. Нізкі вам паклон і доўгіх гадоў жыцця.

Заклад паспяховай будучыні магістралі - маладыя кадры. У перыяд імклівага тэхнічнага прагрэсу асабліва запатрабаваныя актыўная пазіцыя маладых спецыялістаў і рабочых, іх зацікаўленасць у выніках сваёй справы. Значныя намаганні накіраваны на тое, каб стварыць усе ўмовы для прафесійнага росту і павышэння кампетэнтнасці нашай моладзі.

Дарагія чыгуначнікі! Напярэдадні свята хочацца падзякаваць ўвесь калектыў за добрую працу, вытрымку і разуменне, дысцыплінаванасць і адданасць сваёй справе. Дзякуючы вашай добрасумленнай працы Беларуская чыгунка забяспечвае бяспеку перавозак, захоўвае вядучыя пазіцыі на транспартным рынку і аператыўна рэагуе на выклікі часу.

З святам вас, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і ўсяго самага добрага вам і вашым блізкім!

Начальнік Беларускай чыгункі В. М.Марозаў

Старшыня Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў В.І.Рынг

Старшыня арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі Я. Г.Лаўрыновіч

Да спісу навін за 2015 год