Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Цягнік Мінск–Віцебск перавёз падчас «Славянскага базару» больш за 5 тыс. пасажыраў

16 ліпеня 2015

Цягнік міжрэгіянальных ліній №644/643 Мінск–Віцебск, прызначаны Беларускай чыгункай на час правядзення ХХIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», перавёз 5353 пасажыра. Гэта на 7,3% больш, чым было перавезена аналагічным цягніком у перыяд правядзення Славянскага базару ў 2014 годзе.

У гэтым сезоне цягнік, прызначаны на час правядзення Славянскага базару, курсіраваў штодня з 7 па 15 ліпеня. Традыцыйна быў прадугледжаны зручны час адпраўлення з Мінска і Віцебска, ўвязаны з пачаткам і заканчэннем канцэртаў. Па меры неабходнасці ў састаў уключалі дадатковыя вагоны.

Беларуская чыгунка прызначае хуткі цягнік Мінск–Віцебск на час правядзення фестывалю ўжо шэсць гадоў падрад. Усе гэтыя гады цягнік карыстаўся нязменным попытам і заваяваў заслужаную папулярнасць у пасажыраў.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год