Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка завяршыла работы па мадэрнізацыі калейкі на беларускім участку памежнага пераходу Свіслач–Семенувка (Польшча)

02 ліпеня 2015

Беларуская чыгунка праводзіць паслядоўную рэалізацыю мерапрыемстваў па мадэрнізацыі грузавой інфраструктуры на пагранпераходах.

У чэрвені бягучага года беларуская магістраль правяла мадэрнізацыю калейкі. На беларускім участку праведзена замена больш за тры тысячы метраў драўлянай рашоткі на жалезабетоннае палатно.

Асноўныя работы былі выкананы ОПМС-115. Таксама ў рамонтных працах прымалі ўдзел вайскоўцы вайсковай частцы №18662 30-й асобнай чыгуначнай брыгады Дэпартамента транспартнага забеспячэння Узброеных сіл Беларусі.

Памежны пераход Свіслач–Семенувка з'яўляецца адным з ключавых перагрузачных памежных пераходаў Беларускай чыгункі, размешчаных на белорусско-польскай мяжы.

 

Выкананне рамонтных работ спрыяе не толькі ўзмацненню транспартнай інфраструктуры, але і павелічэнню аб'ёмаў грузаперавозак, пашырэнню наменклатуры грузаў якія перавозяцца.

За 5 месяцаў гэтага года перавозка грузаў праз пагранпераход Свіслач–Семенувка ў кірунку УсходЗахад склала 234 тыс. тон, рост у 1,4 разы. З іх вываз склаў 131 тыс. тон, рост у 1,7 разы.

Развіццё інфраструктуры спрыяе павелічэнню вагонапатока наступнага і ў адваротным кірунку, г. зн. ЗахадУсход. Усяго ў гэтым напрамку перавезена 69 тыс. тон, рост у 1,4 разы.

Асноўную наменклатуру грузаў складаюць вугаль, хімічныя, нафтапрадукты, мінеральныя ўгнаенні, цэмент, лясныя і іншыя грузы.

На сённяшні дзень тэхнічны патэнцыял Беларускай чыгункі дазваляе паспяхова развіваць далейшае супрацоўніцтва з еўрапейскімі партнёрамі па павелічэнні аб'ёму перавозак у зносінах Усход–Захад–Усход.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год