Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва па выніках працы за першае паўгоддзе

29 ліпеня 2015

Па выніках галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе 2015 сярод аддзяленняў Беларускай чыгункі пераможцам прызнаны калектыў Магілёўскага аддзялення БЧ.

Сярод унітарных прадпрыемстваў першае месца ў галіновым спаборніцтве заняў калектыў дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі, 2 месца — калектыў УП «Белчыгзабясп», 3 месца — калектыў РУП «Дарвадаканал». Акрамя таго, першыя месцы сярод арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Ч прысуджаны наступным калектывам:

 

• станцыі Орша;

• станцыі Полацк;

• станцыі Барбароў;

• станцыі Масты;

• Магілеўгрузсэрвіс РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;

• лакаматыўнага дэпо Ваўкавыск;

• маторвагоннага дэпо Мінск;

• Брэсцкай базы (транспартнай);

• ЭРУП «Вопытная шляхавая машынная станцыя № 115»;

• Віцебскай дыстанцыі шляху;

• Брэсцкай дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў;

• ЭРУП «Рэйказварачны цягнік № 10 станцыі Орша»;

• вакзала станцыі Віцебск;

• Магілёўскага вагоннага вучастка;

• Віцебскай дыстанцыі электразабеспячэння;

• Брэсцкай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў;

• Брэсцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі;

• Ваўкавыскага вагоннага дэпо;

• рэфрыжэратарнага вагоннага дэпо Маладзечна;

• Наваполацкай прамывачна-прапарачнай станцыі;

• Баранавіцкай дыстанцыі водазабеспячэння і санітарна-тэхнічных прылад РУП «Дарвадаканал»;

• Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;

• аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;

• ГП «Крынкі Агра» РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;

• аздараўленчага цэнтра РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі».

У адпаведнасці з Палажэннем аб галіновым спаборніцтве пераможцы будуць адзначаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год