Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

9 ліпеня Дзіцячай чыгунцы імя Канстанціна Заслонава спаўняецца 60 гадоў

08 ліпеня 2015

9 ліпеня Дзіцячая чыгунка імя Канстанціна Заслонава адзначае сваё 60-годдзе.

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі прадугледзела разнастайную праграму святочнага мерапрыемства. У першай палове дня хлопцы нададуць увагу сваім юным калегам з Расіі і Украіны. Павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак з юбілеем прыедуць дэлегацыі дзіцячых чыгунак з Масквы, Санкт-Пецярбурга, а таксама з Кіева і Харкава. Госці пабываюць у Вучэбным цэнтры Мінскай дзіцячай чыгункі і даведаюцца, як арганізаваны навучальны працэс, зробяць паездку па маршруце цягніка.

Урачыстасць працягнецца ў сталічным Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў. Тут адбудуцца ўрачыстае мерапрыемства і святочны канцэрт. У ім возьмуць удзел юныя чыгуначнікі і былыя выпускнікі ДЧ, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі.

 

Павіншаваць выхаванцаў Дзіцячай чыгункі з гэтай знамянальнай падзеяй плануюць Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і кіраўніцтва Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Мерапрыемствы, прысвечаныя 60-годдзю Дзіцячай чыгункі, працягнуцца да канца года. Так, у жніўні на Дзіцячай чыгунцы будзе праходзіць выстава чыгуначнага мадэлявання. У верасні Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі сумесна з Беларускім прафесійным саюзам чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў плануе арганізаваць фотаконкурс, прысвечаны 60-годдзю Дзіцячай чыгункі. У снежні плануецца арганізацыя праекта «Навагодні экспрэс».

ПРЭС-РЭЛИЗ>>

Відэаролік «Дзіцячая чыгунка. 60 юных гадоў» >>

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

 

Да спісу навін за 2015 год