Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Работнік Беларускай чыгункі стаў пераможцам XVI Міжнароднага конкурсу на званне «Лепшы Аглядчык вагонаў»

30 чэрвеня 2015

XVI Міжнародны агляд-конкурс прафесійнага майстэрства на званне «Лепшы Аглядчык вагонаў» прайшоў у Калінінградзе 26 чэрвеня. Мерапрыемства было арганізавана Калінінградскай чыгункай (філіял ААТ «РЖД») з мэтай павышэння прафесійнага ўзроўню аглядчыкаў-рамонтнікаў вагонаў і абмену перадавым вопытам.

Удзельнікі конкурсу павінны былі прадэманстраваць не толькі выдатныя тэарэтычныя веды, але і практычныя навыкі іх прымянення, уменне выкарыстоўваць на практыцы патрабаванні нарматыўных дакументаў. Па выніках конкурсу першае месца заняў аглядчык-рамонтнік вагонаў Гомельскага вагоннага дэпо Уладзімір Хадасевіч, які набраў па выніках усіх выпрабаванняў найбольшую суму балаў.

Яшчэ адзін прадстаўнік Беларускай чыгункі - аглядчык-рамонтнік вагонаў Асіповіцкага вагоннага дэпо Іван Барцэвіч — заняў у конкурсе пятае месца.

 

Беларуская чыгунка надае вялікае значэнне павышэнню прафесійнага ўзроўню сваіх супрацоўнікаў і прэстыжу чыгуначных прафесій. З гэтай мэтай на БЧ штогод праводзіцца шэраг конкурсаў. У іх ліку — «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» сярод аглядчыкаў-рамонтнікаў вагонаў. Па выніках дарожнага конкурсу за 2014 лепшым аглядчыкам-рамонтнікам БЧ быў прызнаны Уладзімір Хадасевіч, які перамог на конкурсе ў Калінінградзе, а Іван Барцэвіч заняў другое месца.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год