Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у XLIII Сесіі Нарады Міністраў АСЧ, якое праходзіць у Улан-Батары 2-5 чэрвеня

04 чэрвеня 2015

Дэлегацыю Беларускай чыгункі на XLIII Сесіі Нарады Міністраў Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ), якая праходзіць 2-5 чэрвеня ў Улан-Батары (Манголія), узначальвае намеснік Начальніка дарогі Валерый Страмук.

У парадак дня сесіі ўключаны 12 пытанняў. У іх ліку — справаздача аб дзейнасці АСЧ за 2014; вынікі працы за 2014 дзвюх камісій АСЧ — Камісіі па транспартнай палітыцы і стратэгіі развіцця і Камісіі па транспартным праве. Будзе разгледжаны ход работ Часовай рабочай групы па ўдасканаленні асноватворных дакументаў АСЧ і шэраг іншых пытанняў. На пасяджэнні плануецца зацвердзіць Праграму работ АСЧ на 2016 і наступныя гады, бюджэт Камітэта АСЧ.

 

Арганізацыя супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ) створана ў 1956 годзе. Членамі АСЧ з'яўляюцца транспартныя міністэрствы і цэнтральныя дзяржаўныя органы, што ведаюць чыгуначным транспартам, 28 краін. Беларуская чыгунка стала членам АСЧ ў 1992 годзе.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год