Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўкараніла ў студзені-траўні больш за 280 рацыяналізатарскіх прапаноў

24 чэрвеня 2015

Беларуская чыгунка далучаецца да святкавання 27 чэрвеня Дня вынаходніка і рацыяналізатара і віншуе сваіх супрацоўнікаў, якія займаюцца рацыяналізатарскай дзейнасцю.
 Чыгуначная галіна гістарычна з'яўляецца месцам засяроджвання навуковай думкі, тэхнічнай практыкі і вынаходніцкай ініцыятывы. Гэтыя традыцыі чыгуначнікі захавалі і па сённяшні дзень. Так, толькі ў студзені-маі бягучага года ў арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях БЧ было ўкаранёна больш за 280 рацыяналізатарскіх прапаноў. У выніку атрыманы эканамічны эфект у памеры 8,7 млрд. рублёў. У распрацоўцы і ўкараненні рацпрапаноў з пачатку гэтага года прынялі ўдзел больш за 400 спецыялістаў Беларускай чыгункі.
Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, удасканаленне працэсу рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага складу, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў.
Лепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці прадэманстравалі Віцебскае аддзяленне БЧ, дзе было ўкаранёна 148 рацпрапаноў з эканамічным эфектам больш за 4,5 млрд. рублёў; Гомельскае аддзяленне БЧ (48 рацпрапаноў з эканамічным эфектам у памеры больш за 2,6 млрд. рублёў); Баранавіцкае аддзяленне БЧ (23 рацпрапановы, эканамічны эфект — больш за 0,7 млрд. рублёў).
Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу развіццю тэхнічнай творчасці і яго стымуляванню. Штогод на магістралі лепшым наватарам прысвойваюцца ганаровыя званні: «Лепшы рацыяналізатар Беларускай чыгункі», «Лепшы малады рацыяналізатар Беларускай чыгункі», «Лепшы арганізатар тэхнічнай творчасці Беларускай чыгункі».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год