Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў Баранавічах праводзіць Нараду па забеспячэнні бяспекі працы на беларускай магістралі

25 чэрвеня 2015

25-26 чэрвеня ў Баранавічах адбудзецца нарада на тэму «Бяспека працы на транспарце — прынцыпы фарміравання сістэмнага падыходу».

Нарада пройдзе пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера Беларускай чыгункі Валерыя Шубадзерава. Сярод удзельнікаў мерапрыемства — спецыялісты магістралі па ахове працы. З мэтай абмену вопытам арганізацыі работы па ахове працы у мерапрыемстве бяруць удзел кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, чыгуначных адміністрацый краін Садружнасці.

Нарада ў Баранавічах насычана дзелавой праграмай. Удзельнікам нарады прапанаваны шэраг дакладаў па актуальных тэмах, сярод якіх: аб дзяржаўнай палітыцы ў галіне аховы працы і інавацыях у заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, аб стане ўмоў і аховы працы, бяспекі перавозкі небяспечных грузаў на Беларускай чыгунцы, аб стане вытворчага траўматызму і прамысловай бяспекі ў рэспубліцы і мерах па іх папярэджанні,аб павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы інжынераў па ахове працы, аб стане аховы здароўя і прафесійнай працаздольнасці.

 

Калегі-чыгуначнікі з Расіі і Казахстана падзеляцца вопытам арганізацыі работы па пытаннях аховы працы ў ААТ «Расійскія чыгункі» і АТ «Нацыянальная кампанія «Казакстан темiр жолы».

Праграма нарады прадугледжвае наведванне вытворчых аб'ектаў беларускай магістралі.

2015 ў адпаведнасці з Рэспубліканскай мэтавай праграмай па паляпшэнні ўмоў і аховы працы на 2011-2015 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, абвешчаны годам бяспекі працы на транспарце.

Беларуская чыгунка надае асаблівую ўвагу стану ўмоў і аховы працы на прадпрыемствах беларускай магістралі, штогод праводзіць комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на паляпшэнне ўмоў і аховы працы.

Арганізацыя работы па паляпшэнні ўмоў і аховы працы на Беларускай чыгунцы ў 2015 годзе ажыццяўляецца па 7 асноўных напрамках: прававое забеспячэнне аховы працы; арганізацыя забеспячэння аховы працы; мерапрыемствы па гаспадарках службаў, арганізацый; санітарна-гігіенічныя, лячэбна-прафілактычныя і лячэбна-аздараўленчыя мерапрыемствы; навучанне работнікаў, ўкараненне перадавога вопыту па ахове працы; інфармацыйнае забеспячэнне; стварэнне сучасных санітарна-бытавых умоў, паляпшэнне ўмоў працы. Усяго планам прадугледжана каля 100 мерапрыемстваў. У тым ліку рэгулярна праводзяцца тэхнічныя экспертызы нарматыўных прававых актаў па пытаннях аховы працы, пастаянны маніторынг стану аховы працы ў арганізацыях дарогі, дні аховы працы.

Асаблівая ўвага надаецца арганізацыі абавязковага медыцынскага агляду пры прыёме на працу і перыядычных медыцынскіх аглядаў работнікаў чыгуначнага транспарту агульнага карыстання, кантроль своечасовага праходжання работнiкамi перыядычных медыцынскіх аглядаў. Таксама ажыццяўляецца арганізацыя навучання і павышэння кваліфікацыі работнікаў, правядзенне тэхнічнай вучобы і семінараў, школ перадавога вопыту, агляд-конкурс стану аховы працы на Беларускай чыгунцы і шэраг іншых мерапрыемстваў.

У 2014 годзе на Беларускай чыгунцы на мерапрыемствы па ахове працы было накіравана больш за 14,8 млрд рублёў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2015 год