Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Два праекта Беларускай чыгункі сталі пераможцамі Інтэрнэт-прэміі "ТІБО-2015"

25 красавіка 2015

Інфармацыйна-даведкавая сістэма «Расклад руху цягнікоў" www. rasp.rw.by і прома-сайт, прысвечаны гісторыі Беларускай чыгункі, www. history.rw.by занялі першыя месцы на конкурсе на лепшы Інтэрнэт-рэсурс — Інтэрнэт-прэмія Міжнароднай спецыялізаванай выставы «ТІБО-2015» у намінацыях «Мабільны сайт» і «Арыгінальны Інтэрнэт-рэсурс».

Сёлета конкурс на лепшы беларускі Інтэрнэт-рэсурс праводзіўся па 15 асноўным намінацыям. На конкурс было пададзена 716 заявак.

Перамога ў конкурсе ў чарговы раз пацвердзіла высокі ўзровень і якасць Інтэрнэт-праектаў, якія рэалізуюцца Беларускай чыгункай. У 2015 годзе інфармацыйна-даведкавы сэрвіс «Расклад руху цягнікоў" www. rasp.rw.by таксама заняў першае месца ў намінацыі «Сэрвісы» «Конкурсу сайтаў 2014», арганізаванага Інтэрнэт-рэсурсам marketing. by.

 

Прома-сайт Беларускай чыгункі www.150let.rw.by, прысвечаны 150-годдзю магістралі, удастойваўся першага месца ў намінацыі «Арыгінальны Інтэрнэт-рэсурс» Інтэрнэт-прэміі «ТІБО-2012» і першага месца ў ТОП 25 сайтаў беларускіх вэб-студый па версіі marketing. by у 2012 годзе. Карпаратыўны Інтэрнэт-сайт БЧ www. rw.by быў прызнаны пераможцам у намінацыі «Карпаратыўны Інтэрнэт-рэсурс» Інтэрнэт-прэміі «ТІБО-2013».

Інтэрнэт-прэмія Міжнароднай спецыялізаванай выставы «ТІБО» штогод прысуджаецца сеткавым працам, створаным у беларускім сектары Інтэрнэт за важныя мастацкія, тэхналагічныя і іншыя дасягненні ў вобласці інфармацыі, культуры, мастацтва і адукацыі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: ТІБО-2015
Да спісу навін за 2015 год