Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўвяла ў эксплуатацыю мікрапрацэсарную цэнтралізацыю на двух станцыях участка Асіповічы−Жлобін

28 красавіка 2015

Беларуская чыгунка ў рамках развіцця інфраструктуры электрыфікаванага ўчастка Асіповічы–Жлобін увяла ў эксплуатацыю мікрапрацэсарную цэнтралізацыю (МПЦ) ESA-11ВС на станцыях Бабруйск і Бярэзіна, а таксама мікрапрацэсарную аўтаматычную блакіроўку АВЕ-1-ВС на прылеглых перагонах.

Дадзеныя сістэмы МПЦ і аўтаблакіроўкі выраблены па ліцэнзіі на Брэсцкім электратэхнічным заводзе і замянілі сабой прылады рэлейнай электрычнай цэнтралізацыі і аўтаблакіроўкі, якія выпрацавалі нарматыўны тэрмін дзеяння.

У ходзе рэалізацыі праекта на ўчастку ад Бабруйска да Бярэзіны была заменена кабельная сетка і ўсе падлогавыя прылады СЦБ (сістэмы сігналізацыі і цэнтралізацыі блакіроўкі). У тым ліку былі ўстаноўлены новыя святлафоры з прымяненнем святлодыёдных святлоаптычных сістэм, якія значна паляпшаюць бачнасць сігналаў пры неспрыяльных умовах надвор'я. Выкананы і шэраг іншых работ.

Укараненне МПЦ на станцыях Бабруйск і Бярэзіна і мікрапрацэсарнай аўтаматычнай блакіроўкі стала другім этапам рэалізацыі праекта па замене прылад СЦБ на электрыфікаваным участку Асіповічы–Жлобін. У ходзе першага этапу ў 2014 годзе мікрапрацэсарная цэнтралізацыя была ўведзена ў эксплуатацыю на станцыях Асіповічы-3, Татарка і Мірадзіна; а на прылеглых перагонах — мікрапрацэсарная аўтаматычная блакіроўка.

У цяперашні час Беларуская чыгунка працягвае працу па рэалізацыі трэцяга, завяршальнага этапу праекта — вядзецца мадэрнізацыя сістэмы сігналізацыі і цэнтралізацыі блакавання на ўчастку ад Бярэзіны да Жлобінскага чыгуначнага вузла. Акрамя таго, распачаты работы па абнаўленні прылад СЦБ на электрыфікаваным ў цяперашні час участку Жлобін–Гомель.

 

Сістэма цэнтралізацыі забяспечвае кіраванне стрэлкамі і светлафорамі і прызначана для кіравання рухам цягнікоў і манеўровай працай на станцыі. Мікрапрацэсарная цэнтралізацыя ўяўляе сабой шматузроўневую аўтаматызаваную сістэму, якая выконвае шэраг функцый. У іх ліку — тэхнічнае дыягнаставанне і маніторынг адмоваў, архіваванне падзей, інтэграцыя з дыспетчарскай цэнтралізацыяй і аўтаблакіроўкай і інш.

Укараненне прылад электрычнай цэнтралізацыі і аўтаблакіроўкі з ужываннем мікрапрацэсарных тэхналогій з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў работы дарогі, накіраваных на забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў, павышэнне аператыўнасці кіравання перавозачным працэсам, зніжэнне эксплуатацыйных расходаў.

Нагадваем, электрыфікацыя ўчастка Жлобін–Асіповічы (даўжыня — 107,2 км) была завершана ў верасні 2013 года ў рамках рэалізацыі важнейшага інвестыцыйнага праекта Беларускай чыгункі «Электрыфікацыя ўчасткаў Гомель–Жлобін–Асіповічы і Жлобін–Калінкавічы».

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год