Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка вызначыла лепшых рацыяналізатараў 2014 года

13 красавіка 2015

Беларуская чыгунка падвяла вынікі за 2014 год у вобласці рацыяналізатарскай дзейнасці. Званне «Лепшы рацыяналізатар Беларускай чыгункі» прысвоена 30 спецыялістам. Лепшымі маладымі рацыяналізатарамі прызнаны 20 работнікаў БЧ, лепшымі арганізатарамі тэхнічнай творчасці  30 работнікаў.

У цэлым па выніках мінулага года за распрацоўку рацыяналізатарскіх прапаноў і вынаходстваў, якія знайшлі шырокае ўжыванне на беларускай чыгунцы, ганаровых званняў і ўзнагарод удастойваны 80 чыгуначнікаў.

 

У 2014 годзе рацыяналізатары Беларускай чыгункі ўнеслі важкі ўнёсак у павышэнне надзейнасці работы тэхнічных сродкаў, аўтаматызацыю і механізаванне рамонтных работ. Усяго ў арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях БЧ летась было ўкаранёна больш 890 рацыяналізатарскіх прапаноў. Атрыманы ў выніку эканамічны эфект перавысіў 22 млрд рублёў. У распрацоўцы і ўкараненні рацпрапаноў прынялі ўдзел больш 940 чыгуначнікаў.

Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага састава, паляпшэнне ўмоў працы і інш.

Лепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці па выніках мінулага года прадэманстравалі Гомельскае, Віцебскае і Баранавіцкае аддзяленні Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год