Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыняла актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку

18 красавіка 2015

На ўсіх аддзяленнях дарогі навялі парадак на замацаваных тэрыторыях, праверылі стан і прывялі ў належны выгляд вайсковыя пахаванні і помнікі, размешчаныя побач з аб'ектамі чыгуначнага транспарта. Працаўнікі Мінскага аддзялення навялі парадак на Дзіцячай чыгунцы імя К. Заслонова, якая 1 мая адкрые юбілейны 60-ы сезон. Разам з выхаванцамі дзіцячай дарогі дарослыя навялі парадак на станцыях Заслонова і Піянерская, прыбралі леташнюю лістоту і смецце ў паласе адводу.

У Баранавічах асноўныя сілы накіравалі на добраўпарадкаванне мемарыяла ва ўрочышчы Гай, а таксама навялі парадак у музеі чыгуначнай тэхнікі. У Брэсце да летняга сезону падрыхтавалі дзіцячы аздараўленчы лагер «Вярба». У Віцебску асобую ўвагу надалі падрыхтоўцы да сезону тэрыторыі санаторыя «Чыгуначнік», а таксама дзіцячага аздараўленчага лагера «Магістраль». Моладзевы атрад Гомельскага аддзялення працаваў у Гомельскім дзіцячым доме. Таксама чыгуначнікі навялі парадак на тэрыторыі санаторыя Гомельскага аддзялення. У Магілёве ў санаторыі «Дубровенка» апроч добраўпарадкавання тэрыторыі высадзілі маладыя дрэвы. У цэлым удзел у рэспубліканскім суботніку прыняло больш 68 тысяч працаўнікоў Беларускай чыгункі. У бюджэт пералічана каля 1,4 млрд рублёў, заробленых на суботніку.

 

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год