Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прымае ўдзел у 20-й міжнароднай транспартнай выставе “ТрансРасія-2015”, якая праходзіць у Маскве 21-24 красавіка

22 красавіка 2015

Ўдзел у выставе — гэта першым чынам рэклама магчымасцяў Беларускай чыгункі з мэтай прыцягнення дадатковых грузаплыняў.

«ТрансРасія» на працягу шматлікіх гадоў утрымлівае пазіцыі найбуйнага ва Ўсходняй Еўропе мерапрыемства па транспарце і лагістыцы.

Выкарыстоўваючы пляцоўку выставы, спецыялісты беларускай магістралі плануюць правесці шэраг сустрэч з прадстаўнікамі чыгуначных транспартных і экспедытарскіх кампаній Расіі, Латвіі, Літвы, Казахстана, Германіі па развіцці транзітных перавозак. Беларуская чыгунка запрашае на свой стэнд, які размесціцца ў Павільёне № 1, на стэндзе № D115, у зале № 4.

 

Важную ўвагу на выставе спецыялісты дарогі нададуць рэкламе кантрэйлерных і кантэйнерных перавозак. У наш час па Беларускай чыгунцы рэгулярна курсуюць больш 15 кантэйнерных цягнікоў, колькасць і геаграфія якіх увесь час павялічваецца.

На стэндзе Беларускай чыгункі прадстаўлены інфармацыйна-рэкламныя матэрыялы пра паслугі магістралі, тэхнічных, тэхналагічных, перагрузачных магутнасцях дарогі, тарыфнай палітыцы. Свае магчымасці прадэманструе на выставе дзяржаўнае прадпрыемства «БЕЛІНТЕРТРАНС - транспартна-лагістычны цэнтр Беларускай чыгункі», якое аказвае поўны комплекс транспартна-экспедыцыйных паслуг, мае філіялы ў абласных цэнтрах рэспублікі, прадстаўлена за мяжой у Расіі, Літве, Германіі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год