Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка праводзіць сярод сваіх творчых калектываў два фестывалю, прысвечаных 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

10 красавіка 2015

Беларуская чыгунка арганізуе сумесна з Беларускім прафесійным саюзам чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў фестываль народнай творчасці «Вялікай Перамозе — Слава!» і фестываль тэатральнага мастацтва «Пісьмы з фронта».

У фестывалі народнай творчасці «Вялікай Перамозе — Слава!» бяруць удзел калектывы аматарскай мастацкай творчасці і індывідуальныя выканаўцы, якія дэманструюць сваё майстэрства ў розных жанрах — акадэмічны, народны, эстрадны спеў; харэаграфічнае мастацтва; інструментальная музыка; цыркавое мастацтва; кіно-, фота-, выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладнае мастацтва. У рамках фестываля ў культурна-спартыўных цэнтрах БЧ праходзяць тэатралізаваныя канцэрты, святы, выставы, тэматычныя праграмы. Зараз фестывалі праходзяць на ўсіх шасці аддзяленнях Беларускай чыгункі, а 6 мая ў Мінску адбудзецца заключны канцэрт, на якім выступяць лепшыя калектывы магістралі.

 

Удзельнікамі фестываля тэатральнага мастацтва «Пісьмы з фронта» з'яўляюцца тэатральныя калектывы аматарскай мастацкай творчасці Беларускай чыгункі. Сярод іх — Народны тэатр Аршанскага дома культуры чыгуначнікаў, Народны тэатр Брэсцкага дома культуры чыгуначнікаў, Народны тэатр «Золак» дома культуры чыгуначнікаў на станцыі Крычаў і інш. Тэатральныя калектывы наведаюць розныя аддзяленні БЧ. У праграмах іх выступаў — тэатральныя пастаноўкі, сцэнічныя мініяцюры і кампазіцыі. Фінальны этап фестывалю таксама адбудзецца ў маі.

Мэтамі фестываляў з'яўляюцца выхаванне ў маладога пакалення пачуцця патрыятызму, павагі да вайсковай славы і памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны; прыцягненне чыгуначнікаў і іх сем'яў да заняткаў аматарскай мастацкай творчасцю; захаванне традыцый нацыянальнай культуры.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2015 год