Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка далучаецца да правядзення 28 красавіка Сусветнага дня аховы працы

28 красавіка 2015

28 красавіка адзначаецца Сусветны дзень аховы працы. У гэтым годзе ён праходзіць пад лозунгам «Разам павысім культуру прафілактыкі ў ахове працы». Беларуская чыгунка праводзіць сістэмную работу для таго, каб унесці свой уклад у вырашэнне актуальнай для ўсяго свету праблемы прадухілення няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў на працоўных месцах.

 

У 2015 годзе на БЧ плануецца правесці каля 100 мерапрыемстваў па паляпшэнню ўмоў і аховы працы па 7 асноўных напрамках: прававое забеспячэнне аховы працы; арганізацыя забеспячэння аховы працы; мерапрыемствы па гаспадарках службаў, арганізацый; санітарна-гігіенічныя, лячэбна-прафілактычныя і лячэбна-аздараўленчыя мерапрыемствы; навучанне работнікаў, укараненне перадавога вопыту па ахове працы; інфармацыйнае забеспячэнне; стварэнне сучасных санітарна-бытавых умоў, паляпшэнне ўмоў працы.

Вялікая ўвага надаецца навучанню работнікаў і ўкараненню перадавога вопыту па ахове працы. У тым ліку па выніках I квартала бягучага года сваю кваліфікацыю па пытаннях аховы працы павысіў 1251 чыгуначнік, праведзена 11 семінараў у арганізацыях Беларускай чыгункі. У першым паўгоддзі на Баранавіцкім аддзяленні БЧ плануецца правесці дарожны семінар-нараду на тэму «Бяспека працы на транспарце прынцыпы фарміравання сістэмнага падыходу» з удзелам прадстаўнікоў датычных структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі.

У I квартале бягучага года таксама быў абсталяваны 21 кабінет па ахове працы на прадпрыемствах БЧ. Пастаянна вядзецца праца па прывядзенню працоўных месцаў у адпаведнасць з патрабаваннямі санітарна-гігіенічных нарматываў, праводзяцца тэхнічныя экспертызы нарматыўных прававых актаў па пытаннях аховы працы, маніторынг стану аховы працы на прадпрыемствах дарогі.

Асобная ўвага надаецца абследаванню гаспадарак службаў і арганізацый па пытаннях аховы працы, комплексу мерапрыемстваў па тэхнічнаму перааснашчэнню і мадэрнізацыі вытворчасці, забеспячэнню чыгуначнікаў спецыяльнай вопраткай, абуткам і іншымі сродкамі індывідуальнай абароны.

Акрамя таго, у бягучым годзе Беларуская чыгунка плануе завяршыць распачатую ў 2014 годзе распрацоўку WEB-партала па кіраванні аховай працы, прамысловай і экалагічнай бяспекай. У цяперашні час у Беларусі няма аналагаў дадзенага праекта. Партал будзе ўяўляць сабой адзіную дакладную і актуальную інфармацыйную крыніцу службы аховы працы і прамысловай бяспекі Беларускай чыгункі ў сетцы Railnet, Internet. Адной з яго частак будзе форум, на якім кожны працаўнік дарогі зможа задаць пытанне профільным спецыялістам і атрымаць кваліфікаваны адказ. Мэтамі стварэння WEB-партала з'яўляюцца збор і апрацоўка інфармацыі па ахове працы, прамысловай і экалагічнай бяспекі ў арганізацыях БЧ; павышэнне эфектыўнасці работы спецыялістаў і забеспячэнне дыстанцыйнага кантролю за становішчам спраў у гэтай сферы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год