Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала перамогу ў зімовым этапе рэспубліканскай спартакіяды Мінтранса

02 сакавіка 2015

Першы этап спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь прайшоў з 27 лютага па 1 сакавіка на базе турыстычнага комплексу «Нарач».

У праграме зімовага этапу галіновых спаборніцтваў было прадстаўлена 5 відаў спорту — більярд, валейбол, гіравы спорт, настольны тэніс і шахматы. Чыгуначнікі сталі першымі ва ўсіх дысцыплінах акрамя більярда. Так, валейбалісты магістралі ва ўпартай барацьбе перамаглі зборную арганізацый дарожнай гаспадаркі з лікам па матчах 2: 1. Не было роўных і гіравікам. Работнікі станцыі Брэст-Усходні Андрэй Цыкаў і Аляксандр Глушчанка занялі ўпэўненае першае месца ў сваіх вагавых катэгорыях. За 10 хвілін абодва атлета выканалі больш за 200 уздымаў 24-кілаграмовай гіры правай і левай рукой (пры выніку бліжэйшых супернікаў парадку 80).

 

Па выніках першага этапу спартакіяды Мінтранса ў агульнакамандным заліку на 1-м месцы — каманда Беларускай чыгункі, на 2-м — зборная арганізацый дарожнай гаспадаркі, на 3-м — зборная каманда Дэпартамента па авіяцыі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год