Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Перасоўны выставачна-лекцыйны комплекс будзе працаваць на Беларускай чыгунцы з 15 па 28 мая бягучага года

31 сакавіка 2015

Перасоўны выставачна-лекцыйны комплекс (далей — ПВЛК) ААТ «Расійскія чыгункі» прыбудзе ў Беларусь у маі. Дадзены праект прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У Беларусі маршрут ПВЛК будзе пралягаць па распрацаваным і зацверджаным графіку. Першы прыпынак цягнік зробіць з 15 па 16 мая ў Віцебску. Далей ён адправіцца на станцыю Гродна і прабудзе там з 17 па 18 мая, а з 19 па 21 мая ПВЛК будзе знаходзіцца на станцыі Мінск-Пасажырскі. З 22 па 23 мая выставачна-лекцыйны комплекс зробіць прыпынак у Брэсце. З 24 па 26 мая — ў Гомелі. Апошняй станцыяй Беларусі стане станцыя Магілёў, тут выставачны комплекс будзе знаходзіцца з 27 па 28 мая. З Магілёва цягнік вернецца ў Маскву. Час працы ПВЛК — з 9.00 да 18.00 гадзін, уваход бясплатны.

 

ПВЛК складаецца з 8 выставачных вагонаў, у якіх прадстаўлены макеты сучаснага рухомага саставу ААТ «РЖД». У вагонах можна азнаёміцца з гісторыяй развіцця айчыннага чыгуначнага транспарта, а таксама сучаснымі інавацыйнымі дасягненнямі ААТ «РЖД», замежных кампаній «прасторы 1520», вядучых кампаній рынка інавацыйнай прадукцыі.

Важнае месца будзе адведзена размящэнню экспазіцыі, прысвечанай 70-годдзю Перамогі, дзе змесцяцца матэрыялы пра ўклад беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.

Больш 1,3 млн жыхароў Беларусі ваявала з ворагам на франтах Вялікай Айчыннай вайны. За мужнасць і гераічнасць, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, 20 беларускіх чыгуначнікаў былі ўзнагароджаны ордэнам Леніна і залатой зоркай Героя Савецкага Саюза. Абарона Брэсцкага вакзала стала адной з яркіх, трагічных і гераічных старонак першых дзён Вялікай Айчыннай вайны. Імёны шасці ўдзельнікаў абароны Брэсцкага вакзала ўшанаваны цяпер на мемарыяльнай дошцы на абноўленым будынку вакзала.

Важную ролю ў арганізацыі абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі сыгралі бронецягнікі — «крэпасці на колах», традыцыя пабудовы якіх адрадзілася ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ужо ў першыя дні вайны на чыгунках БССР уступілі ў бой дзесяць бронецягнікоў НКУС.

Адной з найважных задач чыгуначнікаў у пачатковы перыяд вайны стала ажыццяўленне эвакуацыі асоба каштоўных рэчаў і дакументаў. У агульнай складанасці чыгуначнікі БССР забяспечылі эвакуацыю 1,5 млн чалавек, не лічачы працоўных і служэлых, якія эвакуяваліся разам з прадпрыемствамі. Было эвакуявана 109 буйных прадпрыемстваў, каштоўнасці, больш 5 тыс. вагонаў гатовай прадукцыі, сыравіны. Галоўным чынам быў эвакуяваны ў тыл рухомы састаў, абсталяванне чыгуначных вузлоў Мінска, Оршы, Віцебску, Магілёва, Жлобіна, Гомелю і іншых.

Бессмяротнай славай пакрылі сябе аршанскія падпольшчыкі і кіраўнік партызанскай арганізацыі Аршанскага чыгуначнага вузла, пазней камандзір партызанскага атрада Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў.

Баявая дзейнасць беларускіх партызан — у тым ліку і на чыгунках — працягвалася падчас усяго перыяду акупацыі. Падчас аперацыі «Баграціён» на беларускім кірунку дзейнічала восем чыгуначных брыгад.

Па выніках працы за 1945 год калектыву Беларускай чыгункі двойчы ўручаўся пераходзячы Чырвоны Сцяг НКПС. Ордэнамі і медалямі было ўзнагароджана 93 працаўніка дарогі.

З больш падрабязнай інфармацыяй пра ўклад беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг. можна будзе азнаёміцца ў рамках працы выставачнага комплексу.

У штат ПВЛК уваходзяць 16 супрацоўнікаў. Сярод іх — кваліфікаваныя спецыялісты-экскурсаводы.

У Беларусі выставачна-лекцыйны комплекс будзе адкрыты для ўсіх ахвотнікаў. Таксама з экспазіцыяй азнаёмяцца інжынерна-тэхнічныя працаўнікі Беларускай чыгункі, студэнты транспартных навучальных устаноў, зацікаўленыя прадстаўнікі мясцовых адміністрацый, буйныя грузаадпраўнікі рэспублікі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год