Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Падведзены вынікі конкурсу на лепшую арганізацыю Беларускай чыгункі па ахове працы

25 сакавіка 2015

Па выніках працы за 2014 год названы пераможцы агляду-конкурсу «Лепшая арганізацыя Беларускай чыгункі па ахове працы, культуры вытворчасці і добраўпарадкаванню тэрыторыі».

Першае месца ў конкурсе сярод аддзяленняў магістралі заняло Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі, другое месца — Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі.

Сярод арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў БЧ першае месца прысуджана УП «БЕЛІНТЭРТРАНС - транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі, другое месца — УП «Пуцявая машынная станцыя № 116 Беларускай чыгункі», трэцяе месца — УП «Пуцявая машынная станцыя № 289 Беларускай чыгункі».

 

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу паляпшэнню ўмоў і аховы працы, выкананню гігіенічных нарматываў, памяншэнню і ўхіленню дзеяння шкодных вытворчых фактараў за кошт укаранення новай тэхнікі і абсталяванні, удасканаленні нарматыўна-прававой базы, шырэйшага выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны.

Калектывы арганізацый-пераможцаў агляду-конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі, ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2015 год