Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Двум прадпрыемствам Беларускай чыгункі прысуджана прэмія Урада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці

16 сакавіка 2015

Віцебскаму вагоннаму дэпо Віцебскага аддзялення БЧ і рэспубліканскаму вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству «Дарвадаканал» за дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці вырабляемай прадукцыі, забяспечваемых паслуг, выконваемых работ, ўкараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту прысуджана Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2014 года. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў ад 11 сакавіка 2015 г. №188.

Усяго за дасягненні ў галіне якасці ў мінулым годзе Прэмія Урада прысуджана 14 прадпрыемствам.

 

Віцебскае вагоннае дэпо — адно з найстарэйшых вагонарамонтных прадпрыемстваў Беларускай чыгункі. Яго гісторыя пачынаецца з 1866 года. У перыяд з 1994 па 2002 год у дэпо была праведзена поўная рэканструкцыя і ўведзены ў эксплуатацыю новыя рамонтныя цэхі і падраздзяленнi. Асаблівасцямі Віцебскага вагоннага дэпо з'яўляюцца яго высокая тэхнічная аснашчанасць і наяўнасць нароўні з тыпавой арганізацыяй працэсу рамонту грузавых вагонаў такіх вытворчых магутнасцяў як комплекс вонкавай шротаструменнай ачысткі і афарбоўкі даўгавечнымі лакафарбавымі матэрыяламі грузавых вагонаў; вытворчасць капітальнага рамонту вагонаў-цыстэрнаў для перавозкі нафтапрадуктаў з мадэрнізацыяй і працягненнем тэрміну службы; вытворчасць рамонту колавых пар са зменай элементаў з участкам прэсавага фарміравання колавых пар і інш. У 2003 годзе Віцебскае вагоннае дэпо ў ліку першых на БЧ укараніла сістэму менеджменту якасці. Дэпо не толькі пацвердзіла адпаведнасць вытворчасці рамонту вагонаў патрабаванням стандарту ISO 9001, але і забяспечыла функцыянаванне і паляпшэнне сістэмы. У выніку да канца 2013 года доля сертыфікаваных паслуг у агульным аб'ёме рамонту вагонаў склала 100%.

Рэспубліканскае вытворчае унітарнае прадпрыемства «Дарвадаканал» было створана ў 2004 годзе і з таго часу паспяхова выконвае сваю асноўную задачу па бесперабойным забеспячэнні перавозачнага працэсу паслугамі водазабеспячэння, водаадвядзення і ачысткі сцёкавых вод. Прадпрыемства здабывае каля шасці мільёнаў кубічных метраў вады ў год, якая рэалізуецца арганізацыям Беларускай чыгункі, а таксама рознымi прадпрыемствамi і прыватнымi спажыўцамi краіны. У яго склад уваходзяць Баранавіцкая і Магілёўская дыстанцыі водазабеспячэння і санітарна-тэхнічных устройстваў, якія ўключаюць 19 участкаў, размешчаных па ўсёй Беларусі. У 2010 годзе на прадпрыемстве была ўкаранёна сістэма кіравання аховай працы (СКАП) на падставе СТБ 18001-2009, а ў 2012 годзе атрыманы сертыфікат адпаведнасці. У 2012 годзе ўкаранёна сістэма менеджменту якасці (СМЯ) на падставе СТБ ISO 9001-2009, а таксама атрыманы сертыфікат адпаведнасці ў 2013 годзе. Акрамя таго, прадпрыемства было прызнана пераможцам спаборніцтва і занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне ў 2013 годзе найлепшых паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год