Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка зацвердзіла план стварэння і ўкаранення новай тэхнікі і тэхналогій у 2015 годзе

09 сакавіка 2015

На Беларускай чыгунцы штогод рэалізуецца комплекс мерапрыемстваў па стварэнні і асваеннi навукаёмістай прадукцыі, сыравіны і матэрыялаў; аўтаматызацыі і механізацыі вытворчых працэсаў; аснашчэннi галіновых гаспадарак новай тэхнікай і прагрэсіўнымі тэхналогіямі.

У бягучым годзе ўкараненне перадавых навінак прадугледжана ў лакаматыўнай, вагоннай, грузавой і пасажырскай гаспадарках БЧ. Новаўвядзенні таксама чакаюць гаспадаркі пуцi, электрыфікацыі і электразабеспячэння, РУП «Дарвадаканал».

Так, у Мінскай дыстанцыі электразабеспячэння будзе ўведзена ў эксплуатацыю перасоўная лабараторыя высакавольтных выпрабаванняў, прызначаная для правядзення выпрабаванняў (у тым ліку звышнізкай частатой 0,1 Гц) кабельных ліній і пошуку месцаў пашкоджання ізаляцыі. Перасовачная лабараторыя дасць магчымасць не толькі аператыўна аднаўляць кабельныя лініі, але і эканоміць паліўна-энергетычныя рэсурсы.

 

У Жлобінскім вагонным дэпо з мэтай паляпшэння якасці рамонту кузава паўвагона плануецца ўкараніць новую вагонарамонтную машыну.

У ходзе рэканструкцыі кацельні Варапаеўскай дыстанцыі пуцi Віцебскага аддзялення БЧ ў 2015 годзе будзе ўведзена ў эксплуатацыю абсталяванне па вытворчасці паліўных брыкетаў са шчапы дробнай фракцыі, якую атрымліваюць з непрыдатнай шпалы. Прадукцыйнасць лініі складзе 659 тон паліўных брыкетаў у год. Гэта дазволіць знізіць кошт паліва, што выкарыстоўваецца для ацяплення лінейных станцый і пасажырскіх вагонаў, якія знаходзяцца ў пунктах фарміравання.

У бягучым годзе вялікая ўвага будзе надавацца новым тэхналогіям. Напрыклад, у Транспартна-лагістычным цэнтры Мінск (філіяле «Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі) плануецца ўкараніць тэхналогію выгрузкі навалачных грузаў з паўвагонаў франтальным пагрузчыкам «Амкадор» з выкарыстаннем рыхлільніка. Гэта дазволіць значна аблегчыць выгрузку сыпкіх грузаў і удасканаліць магчымасці франтальных пагрузчыкаў пры выкананні работ, павялічыць аб'ёмы грузаперапрацоўкi, павысіць прадукцыйнасць працы.

У лакаматыўным дэпо Калінкавічы будзе засвоены тэхналагічны працэс выканання манеўровай работы на cт. Барбароў з выкарыстаннем вырабленага на Беларускай чыгунцы манеўровага цеплавоза ТМЭ1.

У бягучым годзе плануецца рэалізаваць і шэраг іншых мерапрыемстваў.

Рэалізацыя плана стварэння і ўкаранення новай тэхнікі, перадавых тэхналогій, аўтаматызацыі і механізацыі вытворчых працэсаў у 2015 годзе накіравана на павышэнне эфектыўнасці работы чыгуначнага транспарту і рэалізуецца за кошт уласных сродкаў арганізацый і структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год