Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка разгледзіць пытанні падрыхтоўкі да летніх пуцявых работ на выязным паседжанні тэхніка-эканамічнага савета ў Асіповічах 27 сакавіка

26 сакавіка 2015

Выязное паседжанне тэхніка-эканамічнага савета (ТЭС) Беларускай чыгункі пройдзе на базе Асіповіцкага вагоннага дэпо Магілёўскага аддзялення БЧ пад старшынствам Начальніка дарогі Ўладзіміра Марозава.

На паседжанні ТЭС будуць разгледжаны пытанні падрыхтоўкі да летніх дарожных прац у 2015 годзе. Таксама плануецца абмеркаваць стан і перспектывы абнаўлення і мадэрнізацыі спецыяльнага самаходнага рухомага састава гаспадаркі пуці Беларускай чыгункі, праект Дзяржаўнай праграмы развіцця чыгуначнага транспарта Рэспублікі Беларусь на 2016–2020 гады і іншыя актуальныя пытанні.

Удзельнікі выязнога паседжання ТЭС азнаёмяцца з працай Асіповіцкага заводу жалезабетонных канструкцый ААТ «Дорбудмантажтрэст». На прадпрыемстве праведзена комплексная мадэрнізацыя. У тым ліку ў 2014 годзе на заводзе была ўведзена ў эксплуатацыю сучасная лінія па вытворчасці жалезабетонных шпал.

 

Эфектыўны, якасны рамонт пуці і штучных збудаванняў з'яўляецца неабходнай умовай устойлівага функцыянавання чыгуначнага транспарта, забеспячэння бяспекі руху. Беларуская чыгунка праводзіць мэтанакіраваную працу ў дадзеным кірунку. У 2014 годзе ўсімі відамі рамонту на БЧ было адрамантавана больш 550 км пуці.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год