Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прымае ўдзел у пасяджэнні рабочай групы па распрацоўцы нарматыўнай дакументацыі для ўжывання на чыгуначным транспарце краін Мытнага саюза ў Астане

12 сакавіка 2015

Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прымаюць удзел у пасяджэнні рабочай групы па распрацоўцы нарматыўнай і тэхнічнай дакументацыі для ўжывання на чыгуначным транспарце агульнага карыстання Беларусі, Расіі і Казахстана. Пасяджэнне праходзіць у Астане (Казахстан) 11—13 сакавіка.

У ходзе пасяджэння плануецца разгледзець вынікі работы па распрацоўцы нарматыўных і тэхнічных дакументаў за 2014 год, перспектыўныя планы ў гэтай сферы на 2015 год, вядзенне Інтэрнэт-рэсурсу па абмене дакументамі і шэраг іншых пытанняў.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год