Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка праводзіць дэкаду па папярэджанні дзіцячага траўматызму

16 сакавіка 2015

З 20 па 29 сакавіка Беларуская чыгунка правядзе дэкаду па папярэджанні дзіцячага траўматызму «Дзеці і бяспека». Мерапрыемства праводзіцца ў мэтах актывізацыі работы па недапушчэнні траўміравання непаўналетніх і прафілактыкі транспартных правапарушэнняў на аб'ектах Беларускай чыгункі ў сувязі з пачаткам вясновых школьных канікул.

У рамках дэкады пройдзе комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку траўміравання і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

 

Работнікі магістралі правядуць тлумачальна-прафілактычныя гутаркі з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і ўстаноў адукацыі. Асаблівая ўвага будзе нададзена небяспецы знаходжання непаўналетніх на чыгуначных пуцях ў навушнiках і вядзення размоў з выкарыстаннем сродкаў сотавай сувязі. Дадаткова будуць інструктаваць лакаматыўныя брыгады аб павышэнні пільнасці пры набліжэнні да пасадачных платформ, пераездаў і месцаў магчымага з'яўлення людзей. Прадугледжана правядзенне прафілактычных гутарак з непаўналетнімі аб недапушчэнні знаходжання на аб'ектах чыгуначнай інфраструктуры.

Гэтая работа праводзіцца ў цесным узаемадзеянні з органамі ўнутраных спраў і ваенізаванай аховай беларускай магістралі, а таксама з актыўным прыцягненнем добраахвотных дружын па ахове правапарадку.

У цяперашні час добраахвотныя дружыны створаны ў 137 арганізацыях Беларускай чыгункі, агульная колькасць дружыннікаў складае каля 1000 чалавек. Сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў на транспарце яны патрулююць станцыі, вакзалы, суправаджаюць прыгарадныя цягнікі.

У 2014 годзе на Беларускай чыгунцы было праведзена восем дэкад па прафілактыцы невытворчага траўматызму, у тым ліку чатыры — па прафілактыцы дзіцячага траўматызму. Для працоўных калектываў прадпрыемстваў розных формаў уласнасці і ўстаноў адукацыі было арганізавана больш за 8 тыс. выступленняў па пытаннях выканання правілаў бяспекі, пры гэтым было ахоплена больш за 400 тыс. грамадзян, 230 тыс. з якіх — непаўналетнія, распаўсюджана каля 68 тыс. лiстовак па тэматыцы невытворчага траўматызму.

У мэтах папярэджання выпадкаў невытворчага траўматызму ў 2014 годзе беларускай магістраллю пабудаваны 2 пешаходныя тунэлi, 4 пасажырскія платформы, 7 пешаходных пераходаў, больш за 5 тысяч метраў агароджаў. Зроблены рамонт 41 пасажырскай платформы, 30 пешаходных пераходаў, 41 чыгуначны пераезд, палепшана асвятленне на 42 пасажырскіх платформах і 74 чыгуначных пераездах, устаноўлены 155 новых папераджальных плакатаў па бяспецы. Праведзена асфальтаванне праезнай часткі на 162 чыгуначных пераездах, на 26 выкладзена гумава-кордавае пакрыццё, устаноўлены 26 турнікетаў на пешаходных пераходах праз чыгуначныя пуцi, 13 пешаходных пераходаў абсталяваны аўтаматычнай абвесткай пасажыраў (ААП).

Беларуская чыгунка ў чарговы раз заклікае грамадзян быць больш уважлівымi на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за пераход чыгуначных пуцей або знаходжанне на іх у неналежным месцы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год