Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка праводзіць актыўную работу па павелічэнні перавозак грузаў на экспарт

11 сакавіка 2015

У студзені па Беларускай чыгунцы было перавезена на экспарт 3,6 млн. тон грузаў, што перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года на 22,2%, у тым ліку вываз хімічных і мінеральных угнаенняў павялічыўся на 50,8%, нафтапрадуктаў — на 22 , 9%, чорных металаў — на 20%.

У бягучым годзе на Беларускай чыгунцы запланавана рэгулярная арганізацыя сустрэч і перамоў з грузаадправіцелямi з мэтай павелічэння аб'ёмаў перавозкі грузаў, у тым ліку на экспарт. Кожны месяц аддзяленнi чыгункі распрацоўваюць графікі такіх мерапрыемстваў. Так, толькі ў сакавіку бягучага года плануецца правесці больш за 30 сустрэч і перамоў з грузаадпраўшчыкамi.

Вялікае значэнне надаецца вядзенню грузавымі станцыямі «пашпартоў кліентаў», якія адлюстроўваюць пералік асноўных відаў выпускаемай прадпрыемствамі прадукцыі і спажываемай сыравіны, прагназуемыя аб'ёмы чыгуначных перавозак, а таксама прапановы па іх ўдасканаленні. Беларуская чыгунка заклікае прадпрыемствы больш актыўна ўдзельнічаць у запаўненні «пашпартоў кліентаў», паколькі атрымліваемая інфармацыя дазваляе палепшыць якасць забяспечваемых транспартна-лагістычных паслуг.

 

У 2015 годзе на ўсіх шасці аддзяленнях БЧ і ў дзяржаўным прадпрыемстве «Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр» будзе працягнута работа па правядзенні пастаяннага маніторынгу і аналізу бягучага і перспектыўнага попыту на чыгуначныя грузавыя перавозкі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год