Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка зацвердзіла меры па забеспячэннi аховы працы ў 2015 годзе

12 лютага 2015

2015 ў адпаведнасці з Рэспубліканскай мэтавай праграмай па паляпшэнні ўмоў і аховы працы на 2011-2015 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, абвешчаны годам бяспекі працы на транспарце.

Беларуская чыгунка надае асаблівую ўвагу стану ўмоў і аховы працы на прадпрыемствах беларускай магістралі, штогод праводзіць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў і аховы працы.

 

Арганізацыя работы па паляпшэннi ўмоў і аховы працы на Беларускай чыгунцы ў 2015 годзе будзе ажыццяўляцца па 7 асноўных напрамках: прававое забеспячэнне аховы працы; арганізацыя забеспячэння аховы працы; мерапрыемствы па гаспадарках службаў, арганізацый; санітарна-гігіенічныя, лячэбна-прафілактычныя і лячэбна-аздараўленчыя мерапрыемствы; навучанне работнікаў, ўкараненне перадавога вопыту па ахове працы; інфармацыйнае забеспячэнне; стварэнне сучасных санітарна-бытавых умоў, паляпшэнне ўмоў працы. Усяго планам прадугледжана каля 100 мерапрыемстваў. У тым ліку рэгулярна будуць праводзіцца тэхнічныя экспертызы нарматыўных прававых актаў па пытаннях аховы працы, пастаянны маніторынг стану аховы працы ў арганізацыях чыгункі, традыцыйна запланавана правядзенне дзён аховы працы, семінараў-нарад па ахове працы. Так, у першым паўгоддзі на Баранавіцкім аддзяленні Беларускай чыгункі плануецца правесці чыгуначны семінар-нараду на тэму «Бяспека працы на транспарце - прынцыпы фарміравання сістэмнага падыходу» з удзелам прадстаўнікоў датычных структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі. Для абмену вопытам і супрацоўніцтва ў галіне аховы працы будуць запрошаны прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, кантролю і нагляду за аховай працы іншых чыгуначных адміністрацый.

Асобная ўвага будзе нададзена абследаванню гаспадарак службаў і арганізацый па пытаннях аховы працы, комплексу мерапрыемстваў па тэхнічным перааснашчэннi і мадэрнізацыі вытворчасці.

На бягучы год таксама традыцыйна прадугледжана арганізацыя абавязковага медыцынскага агляду пры прыёме на работу і перыядычных медыцынскіх аглядаў работнікаў чыгуначнага транспарту агульнага карыстання, кантроль своечасовага праходжання работнiкамi перыядычных медыцынскіх аглядаў. Будзе ажыццяўляцца арганізацыя навучання і павышэння кваліфікацыі работнікаў, правядзенне тэхнічнай вучобы і семінараў, школ перадавога вопыту, агляд-конкурс стану аховы працы на Беларускай чыгунцы і шэраг іншых мерапрыемстваў.

У 2014 годзе на Беларускай чыгунцы на мерапрыемствы па ахове працы было накіравана 148 597,7 млн рублёў. Прыведзена ў адпаведнасць з патрабаваннямі санітарна-гігіенічных нарматываў 956 працоўных месцаў, што дазволіла палепшыць умовы працы 1020 работнікам беларускай магістралі, палепшаны ўмовы працы на 253 рабочых месцах, праведзена больш за 70 семінараў па ахове працы, 4834 работнікi чыгункі павысілі сваю кваліфікацыю па пытаннях аховы працы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год