Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка з 10 па 17 чэрвеня бягучага года будзе прымаць удзельнікаў і гасцей чэмпіянату Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў па валейболе

26 лютага 2015

Чэмпіянат Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў па валейболе сярод мужчынскіх каманд пройдзе ў Гомелі. Беларуская чыгунка выступае арганізатарам правядзення мерапрыемства.

Міжнародны спартыўны саюз чыгуначнікаў (МССЧ) створаны ў 1946 годзе. Яго членамі з'яўляюцца спартыўныя арганізацыі чыгуначнікаў 24 краін Еўропы і Азіі. У Гомель прыедуць 12 каманд з Расіі, Казахстана, Польшчы, Чэхіі, Бельгіі, Германіі, Швейцарыі, Францыі, Балгарыі, Грэцыі, Індыі, Беларусі.

 

У цяперашні час чэмпіянаты МССЧ праводзяцца па 21 вiдзе спорту. Адным з самых папулярных відаў спорту ў нацыянальных арганізацыях МССЧ з'яўляецца валейбол.

Спаборніцтвы будуць праходзіць у Гомелі на базе ўніверсальнага спартыўнага зала па гульнявых відах спорту Беларускай чыгункі. Сучасны спартыўны цэнтр прадугледжаны для правядзення як рэспубліканскіх, так і міжнародных спаборніцтваў па валейболе, баскетболе і міні-футболе. Зал мае плошчу больш за 7000 квадратных метраў і разлічаны на 750 гледачоў. Ён абсталяваны зручнымі раздзявалкамі і гардэробам. У будынку ёсць памяшканне для прэс-цэнтра, пакоі для трэнераў, кабінет допінг-кантролю. Тэхнічныя памяшканні абліцаваныя гукаізалюючымі матэрыяламі, ўстаноўлена энергазберагальная сістэма вентыляцыі. Спартыўны цэнтр мае сучасны трэнажорны зал, у якім устаноўлены розныя спартыўныя снарады, велатрэнажоры, бегавая дарожка.

Беларуская чыгунка уваходзіць у склад МССЧ з 2000 года і прымае актыўны ўдзел у спартыўным жыцці гэтай міжнароднай арганізацыі. За гады сяброўства ў МССЧ зборныя каманды Беларускай чыгункі паспяхова выступілі ў спартыўных спаборніцтвах па футболе, міні-футболе, стральбе, валейболе, вялікiм і настольным тэнісе, лыжных гонках, боўлінгу, шахматах.

ДАВЕДАЧНА:

Дзяржавы-члены МССЧ: Аўстрыя, Азербайджан, Беларусь, Бельгія, Балгарыя, Чэхія, Данія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Вялікабрытанія, Грэцыя, Індыя, Ірландыя, Італія, Казахстан, Люксембург, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Расія, Славакія і Швейцарыя.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: спорт
Да спісу навін за 2015 год