Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі дзейнасці добраахвотных дружын па ахове правапарадку ў 2014 годзе

20 лютага 2015

Выніковая нарада прайшла ў Мінскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў. Асноўнай тэмай сталі вынікі працы добраахвотных дружын магістралі ў 2014 годзе, пытанні ўдасканалення іх дзейнасці, а таксама ўзаемадзеяння з органамі ўнутраных спраў на транспарце.

 

Высокі ўзровень падрыхтоўкі членаў добраахвотных дружын Беларускай чыгункі адзначыў начальнік Упраўлення арганізацыі забеспячэння грамадскай бяспекі на аб'ектах транспарту МУС Беларусі Вадзім Фядотаў. У сваім выступленнi ён падкрэсліў: «Дзякуючы такому эфектыўнаму ўзаемадзеянню мы можам казаць, што на аб'ектах транспарту мы забяспечваем зараз 5-цi разовы рост бяспекі грамадзян у параўнанні з іншымі грамадскімі месцамі. Па выніках года ўзровень злачыннасці на аб'ектах транспарту знізіўся на 20% ».

Начальнік агульнатэхнічнай службы Ігар Андросаў падзякаваў дружыннікам за працу і выказаў надзею, што далейшае аб'яднанне намаганняў праваахоўных органаў і добраахвотных дружын будзе садзейнічаць умацаванню грамадскага парадку на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Таксама на нарадзе адбылося ўзнагароджанне пераможцаў агляду-конкурсу на лепшую добраахвотную дружыну, лепшага камандзіра добраахвотнай дружыны і лепшага дружынніка сярод аддзяленняў Беларускай чыгункі.

У намінацыі «Лепшая добраахвотная дружына» перамога дасталася дружыне Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Камандзір гэтай дружыны Яўген Сусалкiн быў прызнаны і лепшым камандзірам добраахвотнай дружыны Беларускай чыгункі. У намінацыі «Лепшы дружыннік» пераможцамі сталі 12 чыгуначнікаў - па два ад кожнага аддзялення чыгункі.

У цяперашні час добраахвотныя дружыны створаны ў 137 арганізацыях Беларускай чыгункі, агульная колькасць дружыннікаў складае каля 1000 чалавек. Сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў на транспарце яны патрулююць станцыі, вакзалы, суправаджаюць прыгарадныя цягнікі. У мінулым годзе адбылося больш за 26 тысяч выхадаў дружыннікаў на дзяжурства. З іх дапамогай быў затрыманы 4161 правапарушальнік.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год