Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларускі прафесійны саюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў правёў пашыранае пасяджэнне прэзідыума

19 лютага 2015

Пасяджэнне прэзідыума пад кіраўніцтвам Старшыні прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Уладзіміра Рынга прайшло ў пашыраным складзе.

Акрамя членаў прэзідыума у ​​ім прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалогіі і сацыяльна-культурнай працы Андрэй Баравой, старшыня Арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі Якаў Лаўрыновіч, сакратар галіновага камітэта «БРСМ» Беларускай чыгункі Уладзімір Лавіцкі, старшыня Чыгуначнай арганізацыі Чырвонага Крыжа Мікалай Крысенка.

Асноўнай тэмай мерапрыемства стала падвядзенне вынікаў святкавання 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцскiх захопнікаў і выкананне мерапрыемстваў да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

 

Адкрываючы мерапрыемства, старшыня ДАРПРАФСОЖа Уладзімір Рынг падкрэсліў, што важным напрамкам працы арганізацыі прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, Савета ветэранаў і галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі з'яўляецца клопат пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы.

Аб падрыхтоўцы і святкаванні гэтых знамянальных дат прынята сумеснае рашэнне Беларускай чыгункі і Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Удзельнікі прэзідыума распавялі пра праведзеную работу і планы на бягучы год, прысвечаныя юбілею Перамогі.

Дзякуючы сумесным мерапрыемствам былі абследаваны сацыяльна-бытавыя ўмовы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, забяспечана дапамога па рамонце дамоў і кватэр. Праведзена работа па падтрыманні ў належным эстэтычным стане больш за 200 памятных месцаў і абеліскаў вайсковай славы, прылеглых да Беларускай чыгункi.

За ветэранамі замацавана 540 членаў ГА «БРСМ», якія забяспечваюць ім сацыяльна-бытавую дапамогу.

Усяго было праведзена больш за 450 культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, 135 ўрачыстых сходаў і святочных канцэртаў, 170 сустрэч і гутарак з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаных знамянальным датам.

У мэтах патрыятычнага выхавання моладзі рэгулярна праводзяцца сустрэчы ветэранаў з моладдзю.

Па выніках пашыранага пасяджэння прэзідыума была падпісана Пастанова. А таксама прынята рашэнне працягнуць працу па выкананні плана мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год