Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

25—26 лютага ў Брэсце праходзіць нарада па пытаннях эксплуатацыі пераводнага ўстройства і тэхнічнай дэманстрацыі цягніка «Talgo»

25 лютага 2015

У сустрэчы прымаюць удзел кіраўніцтва Беларускай чыгункі, АТ «Федэральная пасажырская кампанія», прадстаўнікі кампаніі «Patentes Talgo SL», мытнай і пагранiчнай службы Рэспублікі Беларусь, мытнай і пагранiчнай службы Рэспублікі Польшча, АТ «ПКП-Інтэрсіці» і АТ ПКП «Польскія чыгуначныя лініі». Цягнік «Talgo» з аўтаматычна зменнай шырынёй каляіны прэзентуюць пагранічным і мытным органам Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча, польскім чыгуначнікам. Таксама адбудзецца дэманстрацыя правядзення тэхналагічных аперацый па пераводзе саставу ад прыбыцця цягніка да яго адпраўлення.

Планавы час пропуску цягнікоў «Talgo» праз мяжу складзе каля 30 хвілін. Для параўнання, пропуск звычайных цягнікоў на станцыі Брэст складае каля 2 гадзін (уключаючы перастаноўку саставаў з шырокай на вузкую каляіну са заменай вагонных цялежак, а таксама правядзенне пагранічнага і мытнага кантролю).

 

У цяперашні час праводзiцца адпрацоўка тэхналогіі праходжання саставу «Talgo» праз пераводнае ўстройства на станцыі Брэст.

Гэты праект Беларуская чыгунка рэалізуе ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД». Яго рэалізацыя накіравана на павышэнне маршрутнай хуткасці руху цягнікоў «Talgo» па тэрыторыі Беларусі ў рамках II-га Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора на створаным хуткасным маршруце Масква—Мінск—Варшава—Берлін, удасканаленне інфраструктуры чыгуначнай станцыі Брэст і павелічэнне яе прапускной здольнасці, а таксама павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год