У 2015 годзе Беларуская чыгунка прыме ўдзел у найбуйнейшых транспартных выставах
19 студзеня 2015
У бягучым годзе плануецца ўдзел беларускай магістралі ў найбуйнейшых міжнародных транспартных выставах па грузаперавозках, транспарту і лагістыцы. Стэнд Беларускай чыгункі будзе прадстаўлены на выставах «ТрансРасія» (г. Масква, 21—24.04.), «Transbaltika 2015» (г. Вільнюс, май), «Transport logistic» (г. Мюнхен, Германія, 05—08.05.), на Нацыянальнай выставе Рэспублікі Беларусь у Мінску (06—08.10). Плануецца ўдзел у выставах, форумах, канферэнцыях у якасці наведвальнікаў. Сярод іх: выстава і канферэнцыя па транспартнай лагістыцы «Intermodal Asia» (г. Шанхай, Кітай, 24—26.03.), Міжнародны чыгуначны салон тэхнікі і тэхналогій «ЭКСПА 1520» (г. Шчарбiнка, Расія, 02—05.09.), А таксама выставы «Trako» (г. Гданьск, Польшча, 22—25.09.) і «Инфатранс» (г. Санкт-Пецярбург).
Удзел у выставах з'яўляецца неад'емнай часткай маркетынгавай стратэгіі чыгункі. Спецыялісты чыгункі прымуць удзел у рабоце пленарных і секцыйных пасяджэнняў, працы круглых сталоў па найбольш актуальных пытаннях развіцця транспартнай галіны, якія прадугледжаны ў рамках работы выстаў.
Вялікую ўвагу Беларуская чыгунка будзе надаваць дэманстрацыі транзітнага патэнцыялу, азнаямленню грузаўладальнікаў, экспедытарскіх кампаній з паслугамі чыгункі, яе тарыфнай палітыкі. З гэтай мэтай прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў: круглы стол па разглядзе актуальных пытанняў развіцця транзітных перавозак грузаў плануецца правесці ў маі ў Вільнюсе, а ў кастрычніку ў Мінску прадугледжана арганізацыя міжнароднай канферэнцыі па пытаннях развіцця грузавых перавозак.
Транзітны патэнцыял Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў будзе прадстаўлены ў лістападзе ў Маскве ў час правядзення круглага стала.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год