У 2015 годзе Беларускі прафесійны саюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў адзначае 110-гадовы юбілей. Гэтай тэме таксама была нададзена ўвага на чарговым пасяджэнні Прэзідыума
21 студзеня 2015
20 студзеня адбылося чарговае пасяджэнне Прэзідыума Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, на якім былі падведзены вынікі працы са зваротамі грамадзян у арганізацыях Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў за 2014 год, вынікі акцыі «Прафсаюзы — дзецям».
Таксама парадак дня Прэзідыума ўключаў шэраг іншых актуальных пытанняў. Была нададзена ўвага правядзенню Канферэнцыі працоўнага калектыву Беларускай чыгункі, разгледжаны пытанні аб працоўных дынастыях, аб спонсарскай дапамозе, аб членскіх узносах у Чыгуначную арганізацыю Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Прэзідыум зацвердзіў планы работы на 2015 год спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, планы работы галоўных прававога і тэхнічнага інспектараў работы Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, зводны план кантрольна-рэвізійнай работы Дарпрафсожа і Райпрафсожаў.
2015 — асаблівы для Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў. У красавіку прафсаюз адзначыць 110-гадовы юбілей. Цеснае ўзаемадзеянне кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў лепш за ўсё праяўляецца ў штодзённай працы. Да прыкладу, на Прэзідыуме было разгледжана пытанне аб забеспячэнні спонсарскай дапамогі на правядзенне ў 2015 годзе ў Гомелі чэмпіянату Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў па валейболе сярод мужчынскіх каманд. Гэта дэманструе адзінства прафсаюзаў і працаўнікоў чыгункі.
Варта адзначыць, што ў юбілейны год прафсаюзам прадугледжаны разнастайныя мерапрыемствы. Да прыкладу, пры правядзенні зноў абранага прафсаюзнага актыву ў першасных арганізацыях запланаваны лекцыі пра гісторыю Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.
Для ветэранаў і прафсаюзнага актыву будуць арганізаваны экскурсіі па Беларусі з наведваннем месцаў вайсковай славы ў рамках святкавання 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Пройдуць пашыраныя пасяджэннi прафсаюзных камітэтаў арганізацый, прысвечаныя 110-годдзю Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў з ўшаноўваннем перадавікоў вытворчасці, прафсаюзных актывістаў і ветэранаў прафсаюзнага руху. Будуць падрыхтаваны серыі відэарэпартажаў, плануецца выданне памятнага буклета і іншыя мерапрыемствы.
Беларуская чыгунка сумесна з Беларускім прафесійным саюзам чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў у сваёй дзейнасці выкарыстоўваюць розныя формы і метады работы. Прафсаюз прымае актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні разнастайных ідэалагічных, культурных, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і іншых мерапрыемстваў.
Для даведкi:
У 2014 годзе кіраўніцтва Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў аказала фінансавую падтрымку на правядзенне культурных, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і ідэалагічных мерапрыемстваў на суму больш за 1 мільярд рублёў; выступіла суарганізатарам не толькі вышэйназваных мерапрыемстваў, але і розных семінараў, конкурсаў, аглядаў, выстаў. Найбольш яркія мерапрыемствы:
- VII адкрыты Рэспубліканскі турнір па футболе сярод ветэранаў на прызы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі;
- адкрыты турыстычны злёт Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў;
- XV Рэспубліканская міжгаліновая спартакіяда прафсаюзаў;
- спартакіяда сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь;
- I Міжнародная спартакіяда АТ «Літоўскія чыгункі»;
- спартыўны фестываль для працоўнай моладзі «Алімпія»;
- конкурс на лепшае асвятленне дзейнасці Беларускай чыгункі ў сродках масавай інфармацыі ў 2014 годзе;
- конкурс гумарыстычных інсцэніровак «Старыя казкі на чыгуначны лад»;
- конкурс «Заўсёды на сувязі!»;
- фестывалі народнай творчасці «Свята харэаграфіі «Карагод і «Салют, Перамога!» i іншыя мерапрыемствы.
110-гадовая гісторыя Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў — гэта не толькі факты і падзеі ў яго біяграфіі. Гэта і тысячы імёнаў годных людзей, якія стваралі і па гэты дзень захоўваюць і ўмацоўваюць галіновы прафсаюз.
Да свайго юбілею прафсаюз падышоў згуртаванай камандай, якая налічвае ў сваіх радах больш за 140 тысяч чалавек.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год