Пытанні развіцця вакзальных комплексаў Беларускай чыгункі будуць разгледжаны на нарадзе ў Брэсце 29 студзеня
28 студзеня 2015
Мерапрыемства адбудзецца на базе вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны. У ім прымуць удзел начальнікі пасажырскіх аддзелаў аддзяленняў БЧ, кіраўнікі і работнікі ўсіх вакзальных комплексаў магістралі.
Удзельнікі нарады абмяркуюць вынікі працы вакзалаў ў 2014 годзе, а таксама планы па павышэннi эфектыўнасці іх работы і якасці абслугоўвання пасажыраў на 2015 год. У тым ліку плануецца разгледзець пытанні арганізацыі работы пакояў адпачынку, багажных аддзяленняў. Асобная ўвага будзе нададзена абмеркаванню пачатага ў 2014 годзе эксперыменту па арганізацыі перавозкі багажу ў купэ пасажырскага вагона па маршруце Мінск—Брэст.
У цяперашні час на Беларускай чыгунцы 19 вакзальных комплексаў, у тым ліку 4 пазакласныя комплексы — у Мінску, Брэсце, Гомелі і Віцебску. Па выніках 2014 з вакзальных комплексаў БЧ ва ўсіх зносiнах было адпраўлена больш за 37 млн. пасажыраў. Больш за ўсё пасажыраў (11,2 млн.) адпраўлена з вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год